19 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голас Амерыкі»: Пампэа - гэта сапраўдны «ястраб» Трампа

1
«Голас Амерыкі»: Пампэа - гэта сапраўдны «ястраб» Трампа
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: CIA.GOV

З новым дзяржсакратаром чакаецца ўзмацненне «лініі Трампа» ў замежнай палітыцы.

Тылерсан, які сыходзіць з пасады дзяржсакратара, не раз не пагаджаўся з прэзідэнтам.

Дырэктар ЦРУ Майк Пампэа, якому прэзідэнт Дональд Трамп прапанаваў заняць пасаду дзяржаўнага сакратара, як чакаецца, будзе значна больш прамалінейным кіраўніком амерыканскай дыпламатыі, чым Рэкс Тылерсан, які быў стрыманы ў сваіх выказваннях, паведамляе «Голас Амерыкі».

Пераход Пампэа ў Дзярждэпартамент таксама абяцае значна больш агрэсіўную пазіцыю што да Ірану і Паўночнай Карэі, але, прынамсі, ён пачне сваю працу з вялікім запасам даверу Трампа, чым ніколі не мог пахваліцца Тылерсан.

«Адной з найважнейшых задач дзяржсакратара з'яўляецца дакладнае тлумачэнне свету палітыкі і прыярытэтаў прэзідэнта», - заявіў у аўторак сенатар Ліндсі Грэм - чалец рэспубліканскага істэблішменту, які раней падтрымліваў Тылерсана.

«Ні ў ога няма такіх трывалых стасункаў з прэзідэнтам Трампам, як у Майка Пампэа, - дадаў ён. - Гэтыя стасункі ўмацуюць ягонае становішча падчас працы ў Дзярждэпартаменце».

Раней Трамп абвясціў у Твітэры, што Пампэа прыйдзе на змену Тылерсану.

Тылерсана крытыкавалі за абыякавы стыль кіравання, што адштурхнула ад яго многіх кар'ерных дыпламатаў і прывяло да ранейшага выхаду на пенсiю шматлікіх высокапастаўленых супрацоўнікаў замежнапалітычнай структуры.

Аднак ягоная замежная палітыка выклікала значна менш спрэчак, бо ён шмат у чым прытрымліваўся прагматычнага падыходу Дзярждэпартамента ў самых розных пытаннях - ад змены клімату да пагадненняў аб свабодным гандлі і ядзернай праграме Ірана - нават калі ішоў на канфлікт з прэзідэнтам і большасцю ягоных кансерватыўных прыхільнікаў.

Пры Пампэа 70-тысячны персанал Дзярждэпартамента, які ўключае дыпламатаў і цывільных чыноўнікаў, можа сутыкнуцца з зусім процілеглым стылем гарачага прыхільніка партыйных інтарэсаў і ўдзельніка некаторых самых лютых баталій у Кангрэсе.

«Адстаўка Тылерсана - гэта прыкмета захавання нестабільнасці ў амерыканскай замежнай палітыцы, - кажа прафесар Карнэльскага ўніверсітэта Джэсіка Чэн Вайс. - Суцяшэннем можа стаць тое, што Дзярждэпартамэнт будзе працаваць лепш пры чалавеку, да якога прыслухоўваецца Трамп».

Некаторыя дэмакраты спадзяюцца, што ён зможа цалкам перабудаваць работу Дзярждэпартамента.

Рэзкі крытык Трампа і Тылерсана кангрэсмэн Адам Шыф заявіў, што Пампэа варта дазволіць таленавітым супрацоўнікам Дзярждэпартамента «рабіць сваю працу».

Адзначаючы сыход многіх высокапастаўленых дыпламатаў, вядучы дэмакрат у камітэце Палаты прадстаўнікоў у выведцы Шыф заявіў, што Пампэа «спатрэбіцца знайсці людзей, каб запоўніць шматлікія пасады, якія застаюцца вакантнымі».

Былыя амерыканскія і дзейсныя еўрапейскія чыноўнікі ў разгубленасці і спрабуюць зразумець, якім чынам перастаноўка паўплывае на перамовы ЗША з Вялікай Брытаніяй, Францыяй і Нямеччынай пра будучыню пагаднення аб ядзернай праграме Ірана.

«Усе чыноўнікі, якія вядуць перамовы з еўрапейцамі, атрымаюць значна больш агрэсіўныя інструкцыі ад Пампэа», - выказаў меркаванне былы супрацоўнік Белага дома і Дзярждэпартамэнту Рычард Неф’ю, які займаўся праблемай Ірана ў адміністрацыі Абамы.

«Шанцы на тое, што ім удасца прыйсці да змястоўнага кампрамісу да траўня, толькі што значна знізіліся», - дадаў ён.

У студзені Трамп выставіў ультыматум тром еўрапейскім дзяржавам, запатрабаваўшы, каб яны пагадзіліся «выправіць жудасныя памылкі пагаднення аб ядзернай праграме Ірана», і прыстрашыўшы ў адваротным выпадку аднавіць санкцыі, скасаваныя ў адпаведнасці з гэтым дакументам.

Еўрапейскія дыпламаты дапускаюць, што Пампэа зможа больш паўплываць на Трампа, чым Тылерсан, які выклікаў раздражненне ў прэзідэнта тым, што нібыта назваў яго «прыдуркам», а таксама ўступаў у канфлікт з Трампам наконт Ірана і ў іншых пытаннях.

«Калі Пампэа сапраўды «ястраб», то тады ўся справа ў зацвярджэнні палітыкі Трампа. - Гэта лінія Трампа, - заявіў еўрапейскі дыпламат. - Спадзяюся, ён атрымае той мандат, якога ў Тылерсана не было».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках