29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: 100-я ўгодкі БНР - гэта звеставанне беларускай незалежнасці

Тадэвуш Кандрусевіч: 100-я ўгодкі БНР - гэта звеставанне беларускай незалежнасці
ТАДЭВУШ КАНДРУСЕВІЧ
ФОТА: CATHOLIC.BY

25 сакавіка ў менскай архікатэдры памоляцца за Беларусь.

Імшу а 10.00 у менскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ўзначаліць Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, піша Catholic.by.

«Вельмі сімвалічна, што акт незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, калі было абвешчана аб заснаванні новай дзяржавы, быў падпісаны менавіта ў свята Звеставання - 25 сакавіка», - адзначыў арцыбіскуп.

Свята Звеставання нагадвае пра момант, калі архангел Гаўрыіл абвясціў Марыі пра тое, што Бог выбраў Яе ў якасці Маці Збаўцы. На думку іерарха, адно слова Марыі - fiat («так будзе») - змяніла гісторыю свету, пачаўшы час выратавання.

«Свята 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі - гэта свята беларускага Звеставання незалежнасці», - падкрэсліў іерарх.

Мітрапаліт Кандрусевіч дадаў, што, хоць далейшы лёс БНР не даў чаканага выніку, аднак «сам факт яе абвяшчэння 25 сакавіка вельмі красамоўны, бо сведчыць пра жаданне беларускага народа да незалежнасці».

Сёлета на 25 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле прыпадае Вербніца, таму свята Звеставання перанесенае на 9 красавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках