20 красавiка 2024, Субота, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіўся новы тып махлярства з карткамі

17
З'явіўся новы тып махлярства з карткамі

Адмысловыя прылады счытваюць персанальныя звесткі з магнітных палос крэдытак.

Паводле інфармацыі ўправы «К» МУС, новы спосаб падману цяпер актыўна распаўсюджваецца ў краінах Еўропы і ЗША. Але ўжо неўзабаве можа прыйсці і ў Беларусь.

- Ашуканцы ўсталёўваюць адмысловыя накладкі на POS-тэрміналы, якія выкарыстоўваюцца для аплаты тавараў і паслуг. Прылады счытваюць персанальныя звесткі з магнітнай паласы банкаўскай карткі і запамінаюць уведзены кліентам пін-код. Затым вырабляецца дублікат карты, на якую запісваецца выкрадзеная інфармацыя, што дае магчымасць зняць грошы ва ўсякім банкамаце, - папярэджвае міліцыя.

Каб пазбегнуць крадзяжу з банкаўскай карткі, праваахоўнікі раяць беларусам распачаць дадатковыя захады абароны. Напрыклад, замяніць картку з магнітнай паласой на больш сучасную чыпавую картку, лепш абароненую ад падробкі.

Таксама рэкамендуецца ўстанавіць на картку дыферэнцыраваныя ліміты на зняцце гатоўкі, а таксама на набыткі і разлікі ў інтэрнэце.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках