29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія прыме папраўкі ў закон Магніцкага

Брытанія прыме папраўкі ў закон Магніцкага
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: AP

Будзе створаны аналагічны акту Магніцкага праект.

Пра гэта заявіла сёння ў парламенце прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй падчас пераліку захадаў супраць Расеі ў сувязі з атручваннем у Солсберы былога выведчыка Сяргея Скрыпаля.

Мэй заявіла, што папраўка будзе прадстаўленая на разгляд, каб стварыць аналагічны закону Магніцкага праект, паведамляе Rbc.ru.

Нагадаем, што ўрад і палітычныя партыі Брытаніі напярэдадні актыўна абмяркоўвалі папраўкі да закона аб супрацьдзеянні карупцыі і парушэнням правоў чалавека, якія з'яўляюцца аналагам закона Магніцкага.

«З прадстаўнікамі партый ідуць дыскусіі пра эфект гэтай папраўкі ў яе цяперашнім выглядзе і пра тое, каб гарантаваць, што ўсякае дзеянне, прынятае ў адпаведнасці з ёй, спрацуе», - заявіла тады Мэй.

Лондан таксама працуе над сваёй версіяй «спісу Магніцкага», пішуць у СМІ.

Кіраўнік брытанскага МЗС Борыс Джонсан і міністр унутраных спраў Эмбер Рад маюць намер унесці ў чорны спіс 49 грамадзян Расеі.

Акт Магніцкага быў прыняты ў снежні 2012 года ў ЗША. Згодна з законам, касавалася папраўка Джэксана-Вэніка і ўводзіліся персанальныя санкцыі ў дачыненні да асобаў, адказных за парушэнні правоў чалавека і прынцыпу вяршэнства права ў Расеі.

Закон названы ў гонар бізнэсоўца Сяргея Магніцкага, які ў 2009 годзе быў арыштаваны паводле абвінавачвання ў дапамозе кіраўніку фонду Hermitage Capital Management Уільяму Браўдэру ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Праз 11 месяцаў папярэдняга зняволення Сяргей памёр у шпіталі Следчага ізалятара №1 горада Масквы.

Пасля гэтага аналагічныя законы з'явіліся і ў іншых краінах, напрыклад, у Канадзе і Літве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках