19 красавiка 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжысёры Гофман і Сянцоў уганараваныя прэміяй «Карпацкая Еўропа агульных каштоўнасцяў»

Рэжысёры Гофман і Сянцоў уганараваныя прэміяй «Карпацкая Еўропа агульных каштоўнасцяў»

Рэжысёры з Польшчы і Украіны сталі лаўрэатамі прэстыжнай прэміі.

Рэжысёры з Польшчы і Украіны Ежы Гофман і Алег Сянцоў сталі лаўрэатамі прэміі «Карпацкая Еўропа агульных каштоўнасцяў». Прэмія прысуджаецца ў рамках форуму «Еўропа-Украіна», які праходзіць з 13 сакавіка ў мясцовасці Ясёнка, паведамляе «Радыё Польшча».

У прамове падзякі Ежы Гофман адзначыў, што ягонае стаўленне да Украіны адлюстроўвае погляды Юзэфа Пілсудскага і Ежы Гедройца. Ён таксама выказаў засцярогі наконт сітуацыі Алега Сянцова: «Пры ўсёй павазе да прэміі я вымушаны адзначыць, што асабіста Алегу Сянцову, які знаходзіцца ў зняволенні, не дапамогуць нашы петыцыі, нашы прэміі. Яны толькі ўскладняць яму жыццё. Яму могуць помсціць за тое, што мы тут пра яго памятаем, пра яго нагадваем і аддаём яму гонар. Аднак, іншага выйсця няма».

Нагадаем, што Ежы Гофман з'яўляецца рэжысёрам кінастужак «Пан Валадыёўскі», «Патоп», «Агнём і мячом», «Знахар» і іншых. У 2008 годзе ён зняў дакументальны фільм «Украіна. Станаўленне нацыі».

Алег Сянцоў - украінскі кінарэжысёр, які быў арыштаваны ў Крыме 11 траўня 2014 года паводле падазрэння ў падрыхтоўцы тэракту. У верасні 2015 года расейскі суд прыгаварыў украінца да 20 гадоў калоніі. Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення палітвязня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках