18 красавiка 2024, Чацвер, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй: Я выкарыстаю ўсе магчымасці, каб раскрыць крыніцы багацця расейскай верхавіны

27
Мэй: Я выкарыстаю ўсе магчымасці, каб раскрыць крыніцы багацця расейскай верхавіны
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: GETTY IMAGES

Гэтыя ж метады могуць быць выкарыстаныя і ў дачыненні асабіста Пуціна.

Пра гэта заявіла сёння ў парламенце прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй падчас абвяшчэння пераліку захадаў супраць Расеі ў сувязі з атручваннем у Солсберы былога выведчыка Сяргея Скрыпаля.

Падчас дэбатаў адзін з парламентарыяў нагадаў Мэй пра словы «адважнага лідара апазіцыі Аляксея Навальнага, які сказаў, што Вялікай Брытаніі варта выкарыстоўваць свае судовыя інструменты ў дачыненні да расейскіх алігархаў, уключаючы Алішэра Усманава і Шувалава?».

Прэм'ер-міністр паабяцала выкарыстоўваць усе інструменты ў яе распараджэнні, раскрыць крыніцы багаццяў карумпаванай расейскай верхавіны.

Такі падыход закране і асабіста Уладзіміра Пуціна, заявіла Мэй падчас адказу на пытанне іншага парламентарыя аб тым, ці будзе Брытанія намагаць на тым, каб Пуцін раскрыў крыніцы свайго дабрабыту. «Мы будзем выкарыстоўваць усе рэсурсы і кіравацца вяршэнствам закона», - запэўніла прэм'ер-міністр.

Парламент Брытаніі таксама прапанаваў стварыць спецыяльны рэестр нерухомай маёмасці і падвысіць празрыстасць камерцыйных кампаній у Злучаным Каралеўстве.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках