19 красавiка 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меншчыну затапіла

1
Меншчыну затапіла

Камунальнікі не паспяваюць адпампоўваць ваду.

Жыхары некаторых райцэнтраў Меншчыны могуць выйсці на вуліцу хіба што ў гумовых ботах. Праз рэзкае пацяпленне адталая вада затапіла вуліцы, піша mlyn.by.

Барысаў

Частка вуліцы Ленінскай у Барысаве сышла пад ваду.

- За апошнія два дні да нас паступілі дзве заяўкі ад жыхароў гэтай вуліцы. Адна машына выязджала ўчора, каб адпампаваць ваду, яшчэ адну адправілі сёння. Усе працы праводзіліся бясплатна, - паведамілі ў дыспетчарскай цэха «Спецаўтагаспадарка» УП «Жыллё».

Аднак вада прыбывае ўвесь час, працоўныя не паспяваюць яе адпампоўваць. Работнікі УП «Жыллё» абследавалі дарогу і прыйшлі да высновы, што прычына падтаплення ў складаным рэльефе мясцовасці.

- Вада на адцінку дарогі збіралася заўсёды, сёлета праз інтэнсіўнае раставанне снегу сітуацыя пагоршылася, - растлумачыў інжынер дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка Віктар Супрановіч. - Зрабіць водаадвод мы не можам - там няма каналізацыйных калектараў.

Пакуль снег канчаткова не сыдзе, адзінае выйсце: камунальнікам - адпампоўваць ваду, жыхарам вуліцы - набываць гумовыя боты.

Маладзечна

За апошнія дні камунальныя службы шэсць разоў выязджалі на дапамогу жыхарам Маладзечна. Адталая вада пачала прыбываць з поля ўжо 12 сакавіка і цалкам падтапіла дарогу на вул. Янкі Купалы.

Жыхарка Маладзечна Вольга Жыловіч распавяла:

- Праз моцны перапад вышыні ўся вада ад раставання снегу з поля сцякае на дарогу. Нават скрыжаванне з ходнікамі падтапіла - на скрыжаванні вул. Янкі Купалы і зав. Асіпенкі. Некаторыя кіроўцы не змаглі выехаць з двара, баяліся, што матор заглухне, - адзначыла Вольга. - Сёння вада спала, але не ўся, невялікі адрэзак дарогі яшчэ падтоплены, аднак машыны ўжо могуць праехаць.

Намеснік дырэктара ў камунальных пытаннях УП «Камунальнік» Віктар Макарэвіч растлумачыў: «Гэтым адцінкам дарогі ўчора звярталіся ў нашу службу жыхары, і аператыўная брыгада выбыла на месца. Цягам паўтары гадзіны адпампавалі ваду і прачысцілі сцёкавыя люкі, забітыя смеццем, - вада з дарогі адразу пайшла на спад».

Усяго 13 сакавіка паступіла шэсць зваротаў у сувязі з падтапленнем прыватных падворкаў. Як адзначыў Віктар Макарэвіч, усе пытанні былі аператыўна развязаныя ў самыя кароткія тэрміны.

Вілейскі раён

У Вілейскім раёне адзначаюцца нязначныя падтапленні прыватных падворкаў талымі водамі. Мясцовыя жыхары з імі спраўляюцца самастойна. Таксама дапамогу надаюць аварыйныя службы.

Як распавёў старшы інжынер Вілейскага РАНС Сяргей Адамовіч, на тэрыторыі Вілейскага раёна пакуль сур'ёзных паводак не чакаецца. У параметрах вясновай паводкі ў 2018 годзе ў Менскай вобласці асноўнымі крыніцамі магчымага затаплення могуць быць рэкі Нёман, Бярэзіна, Свіслач і Талька.

Паводле звестак пунктаў метэастанцыі «Вілейка» на 13 сакавіка ў вадасховішчы і рацэ Вілія ўзровень падвышэння вады зафіксаваны ў межах нормы.

Выратавальнікам паступіла некалькі паведамленняў з нагоды затаплення прыватных падворкаў талымі водамі. Напрыклад, тры выпадкі ў Вілейцы і два ў Нарачанскім сельсавеце.

- Ва ўсіх выпадках сітуацыя была некрытычнай, дзякуючы намаганням саміх грамадзян, - кажа Сяргей Адамовіч. - Важна паставіцца да гэтай сітуацыі з увагай і самім выканаць элементарныя мерапрыемствы, каб перашкодзіць затапленню двароў: выкапаць канавы для адвядзення вады, вычарпаць уручную, расчысціць снег і выставіць бар'еры.

Аднак пры наяўнасці пагрозы жыццю і маёмасці жыхары Вілейкі могуць звярнуцца па дапамогу ў аварыйныя службы. Гэта Вілейскае ЖКГ, водаканал, а таксама РАНС.

Вілейка

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках