20 красавiка 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выказала поўную падтрымку Вялікабрытаніі ў справе Скрыпаля

1
Польшча выказала поўную падтрымку Вялікабрытаніі ў справе Скрыпаля

Прэзідэнт Польшчы паведаміў, што ён глыбока занепакоены «жорсткім і шакавальным замахам на былога афіцэра ГРУ».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што ён глыбока занепакоены «жорсткім і шакавальным замахам на Скрыпаля і яго дачку ў Лондане, у якім таксама пацярпеў афіцэр брытанскай паліцыі». Заява польскага прэзідэнта апублікаваная на афіцыйным сайце прэзідэнта, паведамляе «Радыё Польшча».

«Ад імя ўсіх палякаў і польскіх уладаў я хацеў бы выказаць сваю салідарнасць з дзеяннямі ўрада прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй. Выкарыстанне хімічнай зброі на тэрыторыі нашага стратэгічнага хаўрусніка нельга пакінуць без адказу», - напісаў Анджэй Дуда.

Ён дадаў, што варта знайсці і пакараць вінаватых. «Мы будзем цесна супрацоўнічаць са Злучаным Каралеўствам у гэтым пытанні ў Радзе бяспекі ААН, NATO, ЕЗ і Арганізацыі забароны хімічнай зброі», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 4 сакавіка Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія былі шпіталізаваны ў Солсберы, Вялікабрытанія. Абое яны былі атручаны вельмі таксічным рэчывам. Лекары дагэтуль змагаюцца за іх жыцці.

Сяргей Скрыпаль быў падвойным агентам. Працуючы ў расейскай вайсковай выведцы ГРУ, ён перадаў інфармацыю брытанскаму МІ-6. У 2006 годзе ён быў арыштаваны ў Расеі. Праз чатыры гады, у рамках праграмы абмену шпіёнамі, ён быў перададзены Вялікабрытаніі.

У панядзелак Тэрэза Мэй заявіла, «існуе вялікая імавернасць», што ў справе аб атручэнні дваіх расейцаў замешаная Расея. Лондан запатрабаваў тэрміновых тлумачэнняў ад Крамля, у адваротным выпадку Вялікабрытанія ўвядзе ў дачыненні да Масквы санкцыі. Улады Расеі выказалі абурэнне ультыматумам, адмаўляючы сувязь Масквы з спробай атруціць Скрыпаля. Яны заявіла, што гатовы зрабіць захады ў адказ на магчымыя брытанскія санкцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках