25 красавiка 2024, Чацвер, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі аэрапорт не прымае самалёты

3
Менскі аэрапорт не прымае самалёты

Усе пасадкі ў менскім аэрапорце скасаваныя праз моцны туман.

Вылеты таксама затрымліваюцца. Самалёты, якія павінны былі сесці цяпер у Менску, накіроўваюць у Вільню ці Гомель.

У Нацыянальным аэрапорце Менск паведамілі belsat.eu, што ў сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я самалёты перанакіроўваюцца ў Гомель і Вільню. Прагнозаў нармалізацыі авіязносін з Менскам пакуль няма.

Праз туман не змаглі сесці рэйсы з Запарожжа, Кіева, Лондана, Амстэрдама, Бэрліна, Прагі, Адэсы, Гановера і Варшавы. Рэйсы з Масквы і Пекіна скасаваныя.

Ёсць праблемы і з вылетам з Менска. Рэйс у Запарожжы перанеслі з 15:00 на 22:00, у Маскву - з 17:45 на 21:30. Скасавалі вячэрнія рэйсы ў Будапешт і Пекін.

На сайце flightradar24.com можна ўбачыць, што некаторыя самалёты кружаць над Менскам, а потым - злятаюць.

СКРЫНШОТЫ: FLIGHTRADAR24.COM
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках