25 красавiка 2024, Чацвер, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Яшын апублікаваў даклад «Пуцін. Вынікі. 2018»

2
Ілля Яшын апублікаваў даклад «Пуцін. Вынікі. 2018»
Ілля Яшын

Даклад працягвае серыю публікацый, якімі займаўся ў мінулым палітык Барыс Нямцоў.

Расейскія апазіцыйныя палітыкі Ілля Яшын і Уладзімір Мілаў падрыхтавалі экспэртны даклад пад назвай «Пуцін. Вынікі. 2018», у якім падводзяцца вынікі знаходжання Уладзіміра Пуціна на чале Расеі.

Даклад працягвае серыю публікацый, якімі займаўся ў мінулым палітык Барыс Нямцоў. Яшын быў адным з суаўтараў яго дакладаў, паведамляе «Медуза».

У публікацыі гаворыцца, што пад кіраўніцтвам Пуціна Расея не змагла змяніцца да лепшага за кошт нафтавых прыбыткаў, а ад кіравання прэзідэнта выйграла толькі яго асяроддзе. Залежнасць эканомікі ад нафты ўзмацнілася, а на шматлікія сацыяльныя выдаткі не стае сродкаў.

Даклад прысвечаны памяці Барыса Нямцова. У асноўным аўтары публікацыі грунтуюцца на звестках з адкрытых крыніц.

У 2008 годзе Барыс Нямцоў апублікаваў справаздачу «Пуцін. Вынікі». Праз два гады выйшла абноўленая версія дакладу «Пуцін. Вынікі. 10 гадоў». Абедзве публікацыі былі падрыхтаваны ў суаўтарстве з Уладзімірам Мілавым.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках