29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубак Беларусі: Берасцейскае «Дынама» падолела «Слуцк», БАТЭ падолела «Іслач»

Кубак Беларусі: Берасцейскае «Дынама» падолела «Слуцк», БАТЭ падолела «Іслач»

14 сакавіка праходзяць чарговыя чвэрцьфінальныя матчы Кубка Беларусі.

У Берасці мясцовае «Дынама» ўпэўнена падолела «Слуцк» з лікам 2:0. У Менску БАТЭ падолела «Іслач» - 2:1, паведамляе tut.by.

«Дынама-Брэст» - «Слуцк» - 2:0

«Дынама-Брэст»: Гутар - Вераціла, Каргас, Гаўрыловіч (к), Вітус, Асучукву, Філіпавіч (Лягчылін, 46), Савіцкі, Мілеўскі, Няхайчык, Фамее (Сядзько, 73).

«Слуцк»: Панкратаў - Бабко (к), Вобразаў, Цімашэнка, Прымус, Думбія, Хотаў, Кібук, Шыкаўка, Елезарэнка (Зуевіч, 83), Ясінскі (Нікаліч, 71).

Галы: 1:0 - Фамее (54). 2:0 - Гаўрыловіч (93+).

Папярэджанні: Ясінскі (2), Каргас (59), Нікаліч (82), Кібук (89).

Матч пачаўся з нападаў берасцейцаў, аднак хуткі гол забіць ім не ўдалося. На трыццатай хвіліне «Слуцк» правёў паспяховую контратаку, што завяршылася ўдарам Шыкаўкі ў штангу.

Завяршыўся першы тайм атакай «Дынама» і двума штрафнымі, але ў выніку пасля першых 45 хвілін лік застаўся нязменным - 0:0.

Другі тайм стартаваў з пары момантаў у гаспадароў, асабліва запомніўся дакладны ўдар Лягчыліна, які замяніў Філіпавіча. Пасля было яшчэ некалькіх не асоба ўдалых нападаў «Дынама», але затым гаспадары нарэшце адкрылі лік.

На 54-й хвіліне Фамее галавой адправіў мяч у брамы «Слуцка» з падачы Няхайчыка, які, у сваю чаргу, атрымаў мяч на левым флангу і паспяхова аддаў пас ў брамавую.

«Слуцк» стараўся забіць свой гол, але берасцейцы ўпэўнена гулялі ў абароне і аблажылі браму спаборніка. У гасцей быў нядрэнны момант зраўняць лік, Кібук стрэліў ў брамавую, аднак Думбія не здолеў скарыстацца момантам і прастрэліў вышэй брамы.

У другой палове другога тайма Думбія зноў паказаў сябе не ў найлепшым святле, сфоліў на Сядзько. У цэнтры поля таксама пацярпеў Мілеўскі, але, атрымаўшы медыцынскую дапамогу, працягнуў гульню.

Дынамаўцы у сваю чаргу працягвалі шукаць шчасце ля чужых брам і на апошняй дададзенай хвіліне Гаўрыловіч забіў другі гол, палегчыўшы сваёй камандзе задачу ў матчы ў адказ. Ён пройдзе 18 сакавіка ў менскім манежы і пачнецца а 14.30.

«Іслач» - БАТЭ - 1:2

«Іслач»: Туранок - Шагойка, Бубноў, Слабашэвіч, Талейка (Рудзянок, 46), Букаткін (Ясюкевіч, 56), Бычанок, Халадзінскі (к) (Пабудзей, 78), Патоцкі, Блізнюк, Асіпенка.

БАТЭ: Шчарбіцкі - Філіпавіч, Яблонскі, Васілевіч, Іваніч (Скавыш, 74), Сігневіч (Бага, 65), Мілунавіч, Стасевіч (к), Воўкаў, Сімавіч, Валадзько (Бярозкін, 79).

Галы: 0:1 - Сігневіч (32). 0:2 - Сігневіч (38). 1:2 - Халадзінскі (73).

Папярэджанні: Бубноў (61), Валадзько (76), Слабашэвіч (82).

Выдаленні: Яблонскі (49).

У параўнанні з матчам за Суперкубак, Дулуб унёс у стартавы склад некаторыя змены. На поле выйшлі Воўкаў, Яблонскі і Сігневіч.

Першыя 15 хвілін засталіся за «ваўкамі», якія хацелі ашаламіць гасцей. Барысаўчане вытрымалі націск і на 40-й хвіліне ўжо вялі ў ліку 2:0, дублем вызначыўся Мікалай Сігневіч.

У дэбюце другога тайма БАТЭ застаўся ўдзесяцёх, за штуршок спаборніка быў выдалены Яблонскі. Гуляючы ў меншасці, госці працягвалі кантраляваць ход матчу, але на 73-й хвіліне прапусцілі контратаку, якую голам завяршыў Халадзінскі.

За пяць хвілін да канца гульні на стадыёне часткова адключылася электрычнасць, згасла табло, але суддзя даў дайграць камандам.

Фінальны свісток зафіксаваў лік 2:1 на карысць БАТЭ. Гульня ў адказ пройдзе 18 сакавіка на «Барысаў-Арэне».

Нагадаем, раней «Шахцёр» падолеў «Днепр» (3:1), а матч «Крумкачы» - «Нёман» не адбыўся праз праблемы ў сталічнага клуба. «Крумкачам» была залічаная тэхнічная параза 0:3.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках