29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй: Брытанія шукае замену расейскаму газу

2
Мэй: Брытанія шукае замену расейскаму газу
ТЭРЭЗА МЭЙ

Брытанская прэм'ер-міністарка заявіла, што яе краіна разглядае альтэрнатыўных пастаўшчыкоў энэргарэсурсаў.

Вялікабрытанія мае намер знайсці наўзамен Расеі іншых пастаўшчыкоў газу - у кантэксце свайго адказу на атручэнне былога расейскага агента Сяргея Скрыпаля, заявіла ў сераду кіраўніца брытанскага ўрада Тэрэза Мэй, паведамляе «Голос Америки».

«Пры пошуку пастаўшчыкоў газу мы разглядаем іншыя краіны», - сказала Мэй заканадаўцам.

Вялікабрытанія заявіла пра высылку 23 расейскіх дыпламатаў пасля таго, як Масква не выканала патрабаванне Вялікабрытаніі даць тлумачэнні з нагоды атручвання Скрыпаля і ягонай дачкі распрацаваным у СССР рэчывам нервова-паралітычнага дзеяння. Расея дачыненне да нападу адмаўляе.

Сёлета Вялікабрытанія атрымлівала з Расеі пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. Траціна газу, якая выкарыстоўваецца ў Еўропе, пастаўляецца з Расеі.

«Мы працягнем абмяркоўваць з Еўрапейскім Звязам не толькі нашу энэргетычную бяспеку, але і пытанне энэргетычнай бяспекі ў больш шырокім маштабе», - сказала Мэй, адказваючы на пытанні заканадаўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках