Пяць самых незвычайных назваў азёр у Віцебскім рэгіёне
10- 14.03.2018, 21:19
- 31,655
А вы пра іх калі-небудзь чулі?
14 сакавіка штогод адзначаюць цікавую дату - Дзень дзеянняў у абарону рэк, вады і жыцця. Першапачаткова яго прыдумалі, каб звярнуць увагу чалавецтва на праблему негатыўнага ўплыву плацін на экасістэму. Vkurier.by прапануе даведацца пра самыя незвычайныя назвы азёр, якія можна адшукаць у Віцебскай вобласці.
1. Нажніцы (Расонскі раён)
Размешчанае возера каля аднайменнай вёскі, уваходзіць у склад заказніка Сіньша. Максімальная глыбіня возера - 5,6 метра, плошча - каля 0,69 кіламетраў квадратных. Уваходзіць у склад нацыянальнага парку Браслаўскія азёры і ў Браслаўскую групу азёр. Тут ловяць ляшча, шчупака, плотку, ліня, чырвонапёрку, акуня, язя, гусцёрак, жэраха.

2. Крывыя акуні (Полацкі раён)
Размешчанае каля вёскі Малое Сітна, плошча возера - блізу 0,12 кіламетраў квадратных. Тут водзяцца акунь, плотка, лешч, шчупак, лінь.

3. Шо (Глыбоцкі раён)
Гэта возера называюць цэнтрам Еўропы, яно абсалютна круглае, размешчанае каля аднайменнай вёскі і атрымала вядомасць дзякуючы ўнікальнаму абрадаваму свята Купалля, дзе да нядаўняга часу яшчэ можна было пачуць аўтэнтычныя песні. Максімальная глыбіня возера - 3,1 метраў, плошча - блізу 7,65 кіламетраў квадратных. Тут водзяцца карась, лінь, шчупак, акунь, плотка.

ФОТА ІГАР ПІЛАТОВІЧ
4. Чырвонае Вочка (Аршанскі раён)
Называецца «Чырвонае вочка», ад беларускага слова «вока». Належыць да басейна ракі Аршыца. Гэта зусім маленькае, але вельмі прыгожае возера плошчай блізу 0,006 кіламетраў квадратных. Некалькі гадоў таму яно атрымала шырокую вядомасць у сацсетках, дзякуючы маляўнічай фатаграфіі, зробленай Дзянісам Раманюком.

ЗНАКАМІТЫ ФОТА ДЗЯНІСА РАМАНЮКА
5. Гомель (Полацкі раён)
Незвычайна знайсці Гомель на карце Віцебскай вобласці, ці не праўда? Возера размешчанае паміж вёскамі Зазер'е, Двор-Гомель, Гомель, Гаравыя і Чырвоны Рог. Яго плошча складае блізу 3,42 кіламетраў квадратных, а максімальная глыбіня - 23 метры. Тут рыбачаць дзеля гусцера, краснапёркі, ляшча, ліня, акуня, плоткі, судака, шчупака.

ФОТА: АЛЕГ ЯРОМЕНКА.