25 красавiка 2024, Чацвер, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Без тэхагляду не будуць афармляць страхоўку?

44
Без тэхагляду не будуць афармляць страхоўку?

Аўтаўладальнікі масава ігнаруюць тэхагляд.

"Да мяне дайшлі чуткі, што з красавіка 2018 года паводле новых правілаў страхоўку не будуць афармляць, калі аўтамабіль не прайшоў тэхагляд, таму яго неабходна будзе праходзіць раней. Мой знаёмы страхавы агент пацвердзіў, што гэта праўда, але я ўсё адно не веру".

Як піша abw.by, у святле таго, што, нават нягледзячы на значныя штрафы, аўтаўладальнікі масава ігнаруюць тэхагляд, ідэя атрымання яшчэ аднаго рычага ўздзеяння на несвядомых грамадзян шляхам "прывязкі" ТА да страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці не здаецца пазбаўленай сэнсу, бо штрафы за адсутнасць страхоўкі куды больш сур'ёзныя. Аднак выявілася, што гэта не больш чым чуткі.

У юрыдычным аддзеле Беларускага бюро транспартнага страхавання інфармацыю пра нейкія змены ў заканадаўстве аб абавязковым страхаванні не пацвердзілі. Каб змяніць існы парадак, неабходна спачатку ўнесці змены ва ўказ Лукашэнкі ад 25.08.2006 №530 "Аб страхавой дзейнасці", але размовы пра гэта пакуль не ідзе.

Чуткі пра "прывязку" ТА да "аўтагражданкі" зняпраўдзіў і самы ўплывовы гулец на рынку страхавання ў Беларусі БРУСП "Белдзяржстрах".

Акрамя таго, варта нагадаць, што дзейны поліс страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці сёння з'яўляецца дакументам, які ў ліку іншых паказваецца супрацоўніку дыягнастычнай станцыі пры праходжанні ТА.

Журналісты дапускаюць, што змяненне ўмоў можа тычыцца добраахвотнага страхавання аўтамабіля па КАСКО. Гэты тып страхавання не рэгламентуецца ўказам, страхавая кампанія мае права ўстанаўліваць свае ўмовы, у тым ліку і ў наяўнасці адзнакі аб тэхаглядзе. У правілах некаторых кампаній і цяпер ёсць пункт аб абавязковай наяўнасці ТА.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках