25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя прадукты для эфектыўнай працы мозгу

5
Названыя прадукты для эфектыўнай працы мозгу

Каб наш мозг добра працаваў, трэба выконваць пэўныя правілы харчавання.

Для нашага розуму і памяці пажыўная ежа - гэта садавіна і гародніна. Асабліва карысная брокалі, бо ў ёй шмат вітаміна D і бору, дэфіцыт якіх прыводзіць да зніжэння актыўнасці мозгу, піша healthystyle.info.

Таксама вельмі карысна ёсць яблыкі - яны абараняюць мозг ад аксідантнага стрэсу, што вядзе да страты памяці і зніжэння інтэлекту.

У какава-бабах утрымліваюцца поліфенолы (моцныя раслінныя антыаксіданты) і мінералы, якія паляпшаюць кровазварот і адказваюць за хуткасць рэакцыі і памяць. Акрамя таго, какава-бабы абараняюць мозг ад акісляльных працэсаў, якія прыводзяць да хваробы Альцгеймера.

Рыба даўно вядомая сваімі карыснымі ўласцівасцямі. Усё таму, што ў ёй шмат тоўстых кіслот амега-3, дзякуючы якім мозг працуе лепш. А яшчэ ў рыбе шмат вітамінаў A, D, E, а таксама жалеза, фосфару, кальцыя, магнію, цынку і селену, неабходных для падтрымання актыўнасці мозгу.

Для энергазабеспячэння мозгу вельмі важны вітамін Е, якога вельмі шмат у арэхах. Ён абараняе клеткавыя мембраны ад пашкоджанняў і актывізуе разумовыя працэсы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках