29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далідовіч прадаў смартфон і акуляры з Алімпіяды і перадаў грошы дзіцячаму дому

6
Далідовіч прадаў смартфон і акуляры з Алімпіяды і перадаў грошы дзіцячаму дому
ФОТА: KUFAR.BY

Беларускі лыжнік аддаў грошы з аўкцыёну на дабрачыннасць.

Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч прадаў смартфон і акуляры з Алімпійскіх гульняў за 2 965 рублёў, піша «Трыбуна».

Дабрачынны аўкцыён у падтрымку Андрэеўскага дзіцячага дома каля Оршы закончыўся ўвечары 13 сакавіка. Лоты, якія лыжнік Сяргей Далідовіч выставіў на пляцоўцы аб'яў Куфар, выкупілі за 2 965 рублёў. У параўнанні з першапачатковым кошт акуляраў з Лілехамэра ўзняўся на 32,5%, смартфона з Алімпіяды ў Пхёнчхане - на 50%.

«Рады, што мае алімпійскія лоты зацікавілі беларусаў. Хачу сказаць дзякуй усім, хто ўдзельнічаў у акцыі. Асобна хачу падзякаваць пераможцам аўкцыёну за тое, што дапамаглі зрабіць маленькую добрую справу», - сказаў Сяргей Далідовіч.

Новым уладальнікам алімпійскіх Ray Ban стаў Аляксандр Шчэрбіч з Менска. Алімпійскі смартфон з Пхёнчхана з'едзе да Сяргея Дзеньчука ў Гародню - удзельнік аўкцыёну прапанаваў за апарат лімітаванай сэрыі 2 700 рублёў.

ФОТА: KUFAR.BY
ФОТА: KUFAR.BY

Раніцай 15 сакавіка спартовец Сяргей Далідовіч сустрэўся з пакупнікамі, каб перадаць ім акуляры з Алімпіяды 1994 года ў Нарвэгіі і смартфон з Зімовай Алімпіяды-2018 у Паўднёвай Карэі.

Сумы, атрыманыя падчас аўкцыёну Сяргея Далідовіча, а таксама грошы, якія засталіся з падрыхтоўкі да Гульняў у Пхёнчхане, спартовец накіруе на карысць Андрэеўскага дзіцячага дома пад Оршай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках