25 красавiка 2024, Чацвер, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары апавялі, ад чаго залежыць інтэлект чалавека

19
Лекары апавялі, ад чаго залежыць інтэлект чалавека

Генетыкі Эдынбургскага ўніверсітэта падзяліліся вынікамі даследавання.

Нярэдка можна пачуць пра тое, што павысіць інтэлект можа практычна любы, – неабходна толькі трэніраваць мозг і ўжываць карысныя прадукты. Новае даследаванне, праведзенае генетыкамі Эдынбургскага ўніверсітэта, паказала: у пытанні інтэлекту пераважную ролю адыгрывае спадчыннасць, паведамляе healthyliving.com.

Сярод іншага, навукоўцы высветлілі, што дзякуючы 500 розным генам ад бацькоў дзіцяці могуць перадацца да 80% інтэлекту. Выяўленая даследчыкамі колькасць генаў у 10 разоў пераўзыходзіць тую, што была знойдзеная раней.

«Даследаванне выявіла, якія менавіта гены адказныя за інтэлект. Магчыма, здароўе і інтэлект звязаныя, бо на іх уплываюць адны і тыя ж гены», – апавялі аўтары працы ў публікацыі The Herald.

У ходзе навуковага праекта навукоўцы выканалі параўнальны аналіз варыяцый ДНК у біяматэрыялах больш як 240 тысячаў чалавек. Ён прадэманстраваў, што ад 50 да 80 адсоткаў інтэлектуальных здольнасцяў чалавека – гэта вынік актыўнасці атрыманых у спадчыну генаў. Высокі інтэлект, як і нізкі інтэлект, пры якім чалавек адрозніваецца вельмі слабой здольнасцю да навучання чамусьці новаму, практычна заўсёды з'яўляюцца успадкаванымі.

Аўтары праекта сцвярджаюць, што тыя самыя «інтэлектуальныя» гены, якія робяць чалавека «разумнікам», абараняюць яго ад развіцця хваробы Альцгеймера, дэпрэсіі, шызафрэніі, а таксама атлусцення. Як высокі, так нізкі ўзровень інтэлекту, паводле іхніх словаў, выяўляюцца яшчэ ў дзяцінстве. Таксама навукоўцы паведамілі, што пры нізкім інтэлекце істотна павышаецца рызыка больш ранняй смерці чалавека.

Нагадаем, што пра высокі інтэлект ідзе гаворка, калі людзі валодаюць паказнікам IQ 130 балаў і вышэйшым. Падобная звышвысокая інтэлектуальная адоранасць – дастаткова рэдкая з'ява.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках