25 красавiка 2024, Чацвер, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй: Брытанія рыхтуе наступныя захады супраць РФ

34
Мэй: Брытанія рыхтуе наступныя захады супраць РФ

Вялікая Брытанія збіраецца адрэагаваць на пастанову Расеі выслаць брытанскіх дыпламатаў.

Прэм'ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што Брытанія думае над наступнымі крокамі разам са сваімі хаўруснікамі пасля таго, як Расея прыняла пастанову выслаць брытанскіх дыпламатаў. Пра гэта паведамляе liga.net cа спасылкай на Reuters.

"Мы ніколі не пацерпім пагрозы жыцця брытанскіх грамадзянаў і іншых людзей на брытанскай зямлі ад расейскага ўрада. Мы спакойныя дзякуючы моцнай падтрымцы ад нашых сяброў і хаўруснікаў ва ўсім свеце", – сказала Мэй на вясновым форуме Кансерватыўнай партыі ў Лондане.

5 сакавіка 2018 года ў гандлёвым цэнтры брытанскага горада Солсберы быў атручаны былы палкоўнік расейскай вайсковай выведкі Сяргей Скрыпаль, раней асуджаны ў РФ за шпіянаж на карысць Вялікай Брытаніі. Пазней высветлілася, што разам з ім пацярпела ягоная дачка Юлія. Да гэтага часу яны знаходзяцца ў рэанімацыі ў крытычным стане.

Раней Мэй, выступаючы ў парламенце, назвала атручэнне Скрыпаля "незаконным ужываннем сілы расейскай дзяржавай супраць Злучанага Каралеўства", адзначыўшы, што выкарыстанае пры замаху рэчыва было распрацаванае ў Расеі. Яна пералічыла шэраг захадаў, якія распачне брытанскі ўрад у адказ на гэты інцыдэнт.

Сярод іншага, прэм'ерка абвесціла пра высылку 23 расейскіх дыпламатаў, якія, на думку ўладаў краіны, з'яўляюцца выведнікамі пад прыкрыццём.

Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў сёння пра люстраныя захады ў дачыненні да брытанскіх дыпсупрацоўнікаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках