20 красавiка 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь заняла 8-е месца ў медальным заліку Паралімпіяды

Беларусь заняла 8-е месца ў медальным заліку Паралімпіяды

У заключны дзень беларускія паралімпійцы бралі ўдзел у двух тыпах праграмы.

Беларусь заняла 8-е месца ў медальным заліку Паралімпійскага гульняў-2018 у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане, спаборніцкая праграма якіх закончылася сёння, 18 сакавіка.

У заключны дзень беларускія паралімпійцы бралі ўдзел у двух тыпах праграмы, піша tut.by.

У змяшанай лыжнай эстафеце 4 × 2,5 км беларуская суполка (Яўген Лук'яненка, Святлана Сахоненка, Валянціна Шыц, Васіль Шапцябой) з вынікам 25 хвілін 51,2 сэкунды заняла 5-е месца, прапусціўшы наперад Украіну (24.31,9), Канаду (25.21,9), Нямеччыну (25.25,3) і Японію (25.48,0).

У адкрытай лыжнай эстафеце 4×2,5 км каманда Беларусі (Юрый Голуб - выступаў на двух этапах; Мікіта Ладзесаў; Лідзія Графеева) з вынікам 24 хвіліны 10,3 сэкунды заняла 4-е месца следам за Францыяй (22.46,6), Нарвэгіяй (23.09,1) і Канадай (23.52,4).

Агуламо беларускія паралімпійцы здабылі на Гульнях у Пхёнчхане 12 узнагарод (4 залатыя, 4 сярэбраныя, 4 бронзавыя) і размясціліся на 8-м радку медальнага заліку. Наперадзе ЗША (13, 15, 8), Расея пад нэйтральным сцягам (8, 10, 6), Канада (8, 4, 16), Францыя (7, 8, 5), Нямеччына (7, 8, 4), Украіна (7, 7, 8), Славаччына (6, 4, 1).

Медалі сярод беларускіх паралімпійцаў здабывалі 4 спартоўцы.

У Святланы Сахоненкі 4 узнагароды ў спаборніцтвах сярод спартовак з парушэннямі зроку - 3 залатыя (у лыжным спрынце на 1,5 км класічным стылем, у лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем, у лыжнай гонцы на 7,5 км класічным стылем) і 1 бронзавы (біятлонны спрынт на 6 км). Здабываць узнагароды Святлане дапамагаў вядучы Раман Яшчанка.

СВЯТЛАНА САХОНЕНКА І ЕЙНЫ ПРАВАДНІК РАМАН ЯШЧАНКА
ФОТА: «Спартыўная панарама»

Юрый Голуб здабыў 4 медалі ў спаборніцтвах сярод спартоўцаў з парушэннямі зроку - 1 золата (у біятлоннай гонцы на 12,5 км), 2 срэбныя (у біятлонным спрынце на 7,5 км і ў лыжнай гонцы на 20 км), 1 бронзавы (лыжная гонка на 10 км класічным стылем). На трасе Юрыю дапамагаў вядучы Дзмітрый Будзіловіч.

ЮРЫЙ ГОЛУБ (НА ФОТА СПРАВА) СА СВАІМ ЛІДАРАМ ЗМІТРОМ БУДЗІЛОВІЧАМ
ФОТА: АЛЯКСЕЙ КАВАЛЁЎ, «Спартыўная панарама»

Капітан беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане Дзмітрый Лобан здабыў 2 медалі ў спаборніцтвах з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. У ягоным актыве 2 сярэбраныя медалі (у біятлонным спрынце на 7,5 км і ў лыжным спрынце на 1,1 км).

Капітан беларускіх паралімпійцаў Дзмітрый Лобан
ФОТА: АЛЯКСЕЙ КАВАЛЁЎ, «Спартыўная панарама»

Лідзія Графеева здабыла 2 ўзнагароды ў спаборніцтвах сярод спартовак з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, на ейным рахунку 2 бронзы (у біятлонным спрынце на 6 км і ў біятлоннай гонцы на 12,5 км).

Двухразовая бронзавая медалістка Пхёнчхана Лідзія Графеева
ФОТА: АЛЯКСЕЙ КАВАЛЁЎ, «Спартыўная панарама»

На мінулай Паралімпіядзе ў Сочы-2014 беларускія паралімпійцы здабылі 3 бронзавыя ўзнагароды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках