19 красавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Украінскі баксёр Аляксандр Гвоздзік перамагае ў баі за тытул чэмпіёна свету

2
Відэафакт: Украінскі баксёр Аляксандр Гвоздзік перамагае ў баі за тытул чэмпіёна свету
Аляксандр Гвоздзік
ФОТА: ISPORT.UA

Украінец перамог француза Мэхдзі Амара аднадушнай пастановай суддзяў.

Украінскі баксёр Аляксандр Гвоздзік стаў "часовым" чэмпіёнам свету паводле версіі WBC у напаўцяжкай вазе. Уночы ў нядзелю украінец перамог француза Мэхдзі Амара, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Па заканчэнні 12 раўндаў усе суддзі аддалі перавагу ўкраінцу - 116:112, 117:111 і 118:110. Падаем вашай увазе поўны запіс бою.

"Часовы" тытул дае права Гвоздзіку найбліжэйшым часам пазмагацца з паўнавартасным чэмпіёнам свету паводле гэтай версіі. Нагадаем, што гэты пас паміж сабой падзеляць Аданіс Стывенсан і Баду Джэк. Гэтая сустрэча адбудзецца 19 траўня ў Манрэалі.

Нагадаем, першы нумар рэйтынгу WBC, абавязковы прэтэндэнт на чэмпіёнскі пас калумбіец Элейдэр Альварэс адмовіўся ад сустрэчы супраць Гвоздзіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках