20 красавiка 2024, Субота, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Ілля Івашка перамог на тэнісным турніры ў Кітаі

1
Беларус Ілля Івашка перамог на тэнісным турніры ў Кітаі
ІЛЛЯ ІВАШКА

У фінальным матчы наш спартовец перамог гаспадара кортаў кітайца Цзэ Чжана.

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (№ 148 рэйтынгу ATP) перамог на турніры катэгорыі «Чэленджэр» Pingshan Open 2018 у кітайскім горадзе Шэньчжэнь з прызавым фондам 75 000 даляраў, паведамляе tut.by.

У фінальным матчы Ілля Івашка, пасеяны на турніры пад 7-м нумарам, за 1 гадзіну 15 хвілінаў перамог гаспадара кортаў 27-гадовага кітайца Цзэ Чжана (№ 305 ATP) – 6:4, 6:2.

Ілля Івашка выканаў 7 эйсаў, зрабіў 1 двайную памылку, рэалізаваў 4 з 8 брэйк-пойнтаў.

Як адзначае прэс-служба БТФ, для 24-гадовага Іллі Івашкі тытул у Шэньчжэне стаў другім на спаборніцтвах такога рангу.

Шлях Іллі Івашкі да перамогі ў турніры ў Шэньчжэне:

1-й раўнд: Ілля Івашка – Стафана Напалітана (№ 180 ATP, Італія) – 6:3, 6:4.

2-і раўнд: Ілля Івашка – Матс Мораінг (№ 163 ATP, Нямеччына) – адмова спаборніка пры ліку 5:0.

Чвэрцьфінал: Ілля Івашка – Сальваторэ Каруза (№ 185 ATP, Італія) – 6:3, 6:3.

Паўфінал: Ілля Івашка – Тацума Іта (№ 176 ATP, Японія) – 6:3, 6:2.

Фінал: Ілля Івашка – Цзэ Чжан (№ 305 ATP, Кітай) – 6:4, 6:2.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках