18 красавiка 2024, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віленская паліцыя выявіла ў аўтасэрвісах кантрабанднае паліва і беларускія цыгарэты

2
Віленская паліцыя выявіла ў аўтасэрвісах кантрабанднае паліва і беларускія цыгарэты
ФОТА: LIETUVOS POLICIJA

Паліцыянты знайшлі 129 пачкаў цыгарэтаў Winston і блізу 100 літраў паліва.

Следчыя Другога віленскага камісарыята праверылі аўтасэрвісы, якія арандуюць памяшканне на вул. Механіку ў Вільні.

Аўтасэрвісы, якія знаходзяцца побач, працуюць нелегальна, а супрацоўнік з заробкам 400 еўраў, як высветлілася, працуе неафіцыйна. Паліцыя прыехала ў аўтасэрвіс блізу 14-й гадзіны. Следчыя паказалі афіцыйны дазвол на агляд памяшкання і праверку. Падчас ператрусу былі выяўленыя беларускія кантрабандныя цыгарэты, а ў суседнім памяшканні – кантрабанднае паліва, – паведамляе Delfi.

Мужчына, што арандуе памяшканне, запэўніваў, што гэта не ягоныя тавары, а калегі. Паводле ягоных словаў, мужчына іх выкарыстоўвае для сябе. Паліцыя таксама высветліла, што аўтасэрвіс нелегальны, а ўладальнік беларускіх тавараў працуе ў ім нелегальна. Мужчыны сказалі, што жыццё цяжкое, а жыць неяк трэба. Запэўнівалі, што іхні заробак усяго 400 еўраў.

Паліцыя праверыла яшчэ адзін аўтасэрвіс побач. Ягоныя супрацоўнікі, заўважыўшы паліцыю, зачыніліся знутры і рабілі выгляд, што ў памяшканні нікога няма. Паліцыянты запатрабавалі адчыніць дзверы. Калі яны ўвайшлі ў аўтасэрвіс, мужчынаў давялося шукаць. Яны таксама прызналі, што працуюць нелегальна.

У агульнай колькасці паліцыянты знайшлі 129 пачкаў цыгарэтаў Winston і блізу 100 л паліва. Супрацоўніку аўтасэрвісу, якому належаць кантрабандныя тавары, давядзецца заплаціць штраф памерам блізу 1000 еўраў. Пачата 5 расследаванняў (два паводле факту нелегальнай дзейнасці, адно паводле факту нелегальнай працы, і яшчэ два паводле факту кантрабанды цыгарэтаў і паліва).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках