29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары ігнаруюць «выбары» РФ у Крыме

Крымскія татары ігнаруюць «выбары» РФ у Крыме

Нізкая яўка зафіксаваная не толькі сярод крымскіх татараў, але і сярод іншых жыхароў Крыма.

На выбарах у Крыме назіраецца нізкая яўка і зафіксаваныя факты ціску на крымскіх татараў. Пра гэта заявіў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў у эфіры канала "112 Украина".

"Нас уразіла малая колькасць людзей, якія пайшлі і ідуць на выбары. Мы чакалі такога ад крымска-татарскага народа, ад нашых суайчыннікаў, што яны ў сваёй большасці не пойдуць", – адзначыў ён.

Акрамя таго, паводле звестак Чубарава, нізкая яўка зафіксаваная не толькі сярод крымскіх татараў, але і сярод іншых жыхароў Крыма.

Таксама Чубараў апавёў і пра факты ціску на крымскіх татараў.

"Тэлефануюць усім кіраўнікам бюджэтных прадпрыемстваў, установаў, лякарняў, школаў, бо кіраўнікоў абавязалі адказваць за сваіх супрацоўнікаў, нягледзячы на тое, дзе яны жывуць і на якіх участках будуць галасаваць", – апавёў кіраўнік Меджліса.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках