23 красавiка 2024, aўторак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні адбыўся Марш Памяці

1
У Гародні адбыўся Марш Памяці
ФОТА: «Радыё Рацыя»

Жыхары горада ўшанавалі памяць вязняў гета.

Марш памяці ў 75-ю гадавіну знішчэння гарадзенскага гета адбыўся на цэнтральных вуліцах Гародні. У ім удзельнічалі некалькі сотняў жыхароў горада, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і святары розных канфесій, паведамляе «Радыё Рацыя».

Пра мерапрыемства апавяла дырэктарка гарадзенскай супольнасці дому «Менора» Алена Куцэвіч:

– Сакавік 1943 года – гэтая дата сумная для ўсяго народа, у тым ліку і для жыхароў Гародні. У гэты дзень было знішчана больш за палову насельніцтва горада. Горад Гародня быў абвешчаны вольным ад габрэяў. Разам з гэтым памерла вялікая частка цывілізацыі, якая будавала, жыла, існавала і марыла пра будучыню. Здарыўся той дзень, калі гэта ўсё ў адзін момант абарвалася.

Святар грэка-каталіцкай царквы з Гародні Андрэй Крот, які выступаў на Маршы Памяці, мяркуе, што падзеі 1943 года – трагедыя розных народаў:

– Іх аб'ядноўвала агульная смерць. Іх аб'ядноўвала агульная трагедыя, нявінная смерць і знішчэнне нашых народаў. Гэта трагедыя, у якой вінаваты не нейкі народ, партыя ці рух. Не, у гэтым вінаватыя людзі таксама, якія паддаліся таму, што традыцыйна ва ўсіх веравызнаннях называецца грахом. Гэта тое дрэннае, што ў нас ёсць.

У працэсіі маршу ўдзельнічалі таксама і школьнікі, якія неслі фота вязняў гарадзенскага гета, якія выжылі. Фінішам гарадзенскага Маршу Памяці стала гарадзенская харальная сінагога, дзе адбыўся канцэрт і адкрыццё выставы Аляксандра Сурова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках