24 красавiка 2024, Серада, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ABC News: Cкрыпаля атруцілі праз вентыляцыю ў ягонай машыне

9
ABC News: Cкрыпаля атруцілі праз вентыляцыю ў ягонай машыне
СЯРГЕЙ СКРЫПАЛЬ

Таксін быў выкарыстаны ў выглядзе пылападобнага парашку, які цыркуляваў у вентыляцыі BMW.

Былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль, імаверна, быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам праз вентыляцыю ў ягонай машыне. Пра гэта паведамляе ABC News са спасылкай на трох супрацоўнікаў выведкі, піша сайт тэлеканала «Дождь».

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, у брытанскіх чыноўнікаў цяпер з'явілася больш дакладнае ўяўленне пра тое, як адбыўся напад. Яны мяркуюць, што таксін быў выкарыстаны ў выглядзе пылападобнага парашку, які цыркуляваў у вентыляцыі BMW Скрыпаля.

Іншыя крыніцы апавялі, што ад нервова-паралітычнага рэчыва, якім атруцілі Скрыпаля і ягоную дачку, пацярпелі 38 чалавек. Шкоду ад яго прадаўжаюць ацэньваць. Імаверна, колькасць пацярпелых вырасце.

Іншы доказам стала тое, што Скрыпаль крычаў і няскладна гаварыў у рэстаране да таго, як ён і ягоная дачка страцілі прытомнасць. Гэтыя паводзіны адпавядаюць раннім стадыям атручвання нервова-паралітычным рэчывам.

Напярэдадні паліцыя апублікавала фота аўтамабіля Скрыпаля і папрасіла адгукнуцца ўсіх, хто мог яго бачыць у горадзе ў дзень атручвання. Праваахоўныя органы ўжо другі раз спрабуюць знайсці відавочцаў перамяшчэння машыны Скрыпаля. Следству неабходна аднавіць дакладную карціну дзеянняў былога шпіёна і ягонай дачкі ў тую нядзелю.

Раней The Telegraph са спасылкай на брытанскія спецслужбы паведамляла, што рэчыва, якім атруцілі Скрыпаля, магло быць увезенае ў Вялікую Брытанію ў чамадане ягонай дачкі Юліі з Расеі. Паводле версіі брытанскіх праваахоўных органаў, яно магло быць змешчанае на адзенне, касметыку ці падарунак, які распакавалі ў доме былога шпіёна

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках