20 красавiка 2024, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх кавярнях з меню сталі прыбіраць танны алкаголь

9
У менскіх кавярнях з меню сталі прыбіраць танны алкаголь

Рэстаратары прызнаюцца, што будуць мяняць лінейку беларускага алкаголю ў бок прэміяльнага.

З сакавіка ў менскіх кавярнях і рэстаранах стаў знікаць танны алкаголь – часцей за ўсё беларускай вытворчасці. Сайт kp.by піша, што гэта звязана з уступленнем у сілу дэкрэта №7 пра развіццё прадпрымальніцтва. Згодна з дакументам, ва ўстановах грамадскага харчавання адмянілі зніжэнне цэтліка на беларускі алкаголь моцай вышэй за 28% – зніжэнне ўвяло Мінгандлю ў 2015 годзе. Цяпер жа ўладальнікі ўстановаў самі пастанаўляюць, якую нацэнку на алкаголь рабіць.

«Мы праверылі: у кавярні ў цэнтры горада раней можна было выпіць 50 грамаў гарэлкі прыкладна за рубель, – пішуць журналісты, – цяпер яна каштуе 2,5 рубля, а 50 грамаў беларускага каньяку або віскі цяпер каштуюць 3,5 рубля, а раней было 2,4».

Рэстаратары прызнаюцца, што будуць мяняць лінейку беларускага алкаголю ў бок прэміяльнага. «А то да нас перыядычна заходзілі ўсякія "рэальныя пацаны", патрабавалі танную гарэлку, пісалі ў кнігу скаргаў, – апавёў дырэктар адной з кавярняў. – Цяпер у чаканні іхняга прыходу я раздрукаваў і маркерам вылучыў новыя правілы. Раней самая танная гарэлка ў нас каштавала 1 рубель за 50 мл, а цяпер – 2 рублі. Запрашаем усіх! Няхай рынак і канкурэнцыя размяркоўваюць патокі гасцей, а не ўраўнілаўка зверху».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках