19 красавiка 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэніз Юджэл абвінаваціў Нямеччыну ў здрадзе дэмакратычным сілам Турцыі

Дэніз Юджэл абвінаваціў Нямеччыну ў здрадзе дэмакратычным сілам Турцыі
ДЭНІЗ ЮДЖЭЛ

Журналіст раскрытыкаваў Берлін за палітыку ў дачыненні да Турцыі.

Журналіст нямецкай газеты Die Welt Дэніз Юджэл (Deniz Yücel), нядаўна вызвалены з турэцкай турмы, падзякаваў уладам ФРГ за намаганні ў ягоным вызваленні і разам з тым раскрытыкаваў іх за палітыку ў дачыненні да Турцыі, паведамляе "Нямецкая хваля".

"У цэлым я мяркую, што ўрад Ангелы Меркель (Angela Merkel) двойчы здрадзіў усім прагрэсіўным і дэмакратычным сілам у Турцыі", – заявіў Юджэл у інтэрв'ю, апублікаваным у нядзелю, 18 сакавіка, у газетах Die Welt і Tageszeitung (taz).

Журналіст расцаніў як здраду пазіцыю нямецкіх уладаў у пытанні ўступлення Турцыі ў Еўразвяз. У 2005 годзе ўрад Меркель "дакладна даў зразумець Турцыі: усё роўна, што вы робіце: шлях у ЕЗ для вас закрыты". Бо ў той час, паводле словаў Юджэла, яшчэ былі прыкметы таго, што Анкара гатовая ісці шляхам еўрапеізацыі.

Другой здрадай ён мяркуе сустрэчу Ангелы Меркель з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам у 2015 годзе ў разгар крызісу з бежанцамі і незадоўга да парламенцкіх выбараў у Турцыі. "З пункту гледжання міжнароднай дыпламатыі гэта была зусім не звычайная падтрымка (партыі Эрдагана – рэд.) на выбарах", – мяркуе Юджэл.

Паводле ягоных словаў, на той момант у Еўразвязе не было краіны, якая больш лаяльна ставілася б да Турцыі, чым Нямеччына. "І гэта нягледзячы на арышты прадстаўнікоў апазіцыі і СМІ", – дадае журналіст. Пазіцыя ўрада ФРГ змянілася толькі пасля таго, як улады Турцыі арыштавалі і выправілі ў турму самога Юджэла.

Дэніз Юджэл, які мае грамадзянства і Турцыі, і Нямеччыны, быў затрыманы ў Стамбуле 14 лютага для допыту, пасля чаго ўзяты пад варту. Праз два тыдні суд арыштаваў яго паводле падазрэння ў "прапагандзе тэрарызму" і "распальванні міжнацыянальнай нянавісці". З 27 лютага ён знаходзіўся ў турме Сіліўры на захад ад Стамбула. Урад Нямеччыны рэзка крытыкаваў арышт Юджэла і вынесены яму прысуд і прыклаў максімум намаганняў для вызвалення журналіста.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках