28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ сёлета збіраюцца прадаць

2
БАТЭ сёлета збіраюцца прадаць

Якім чынам будуць прадаваць дзяржаўныя пакеты акцый?

На сайце Міністэрства прамысловасці з'явіўся спіс адкрытых акцыянерных таварыстваў, дзяржпакеты якіх рыхтуюцца да продажу, піша ex-press.by.

Усяго ў ім 19 прадпрыемстваў, дзель уласнасці дзяржавы ў якіх – ад 40% да 100%. Сярод іх ёсць і ААТ «БАТЭ».

Як патлумачылі Onliner.by у Міністэрстве прамысловасці, продаж дзяржпакетаў акцый будзе ісці з пэўнымі ўмовамі для інвестараў. Кошт акцый розных прадпрыемстваў пакуль невядомы. Продаж будзе ісці паводле рынкавага кошту, якія залежыць ад попыту на тое ці іншае прадпрыемства.

Якія ж умовы павінны выканаць ахвотныя набыць БАТЭ?

ААТ «БАТЭ» – кіраўнічая кампанія холдынгу «Аўтакампаненты» – у адрозненне ад свайго футбольнага клуба, не такая паспяховая. Мяркуючы паводле справаздачы за 2016 год, чыстая страта холдынгу склала 22,864 мільёна рублёў. Нягледзячы на тое, што яму рабілі дзярждапамогу з бюджэту на $40 мільёнаў.

Паводле звестак на 2015 год, дзель акцый дзяржавы складала 96,66%. Сёлета дзяржава гатовая прадаць інвестару 50% мінус адну акцыю, пакінуўшы кантрольны пакет у сябе.

– Інвестарам павінна быць транснацыянальная карпарацыя, якая спецыялізуецца на вытворчасці шырокай гамы аўтакампанентаў, з дапамогай якой будзе ажыццёўленае паляпшэнне тэхнічнага ўзроўню ўдзельнікаў холдынгу (асваенне новых вырабаў, тэхпераўзбраенне), а таксама выхад на новыя рынкі збыту, перш за ўсё экспарт, – ставіць умову Міністэрства прамысловасці. – Аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у рамках супольнага інвестыцыйнага праекта ўдзельнікаў холдынгу павінен быць не меншы як $80 млн.

Канчатковы кошт і аб'ём інвестыцый гатовыя абмяркоўваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках