25 красавiка 2024, Чацвер, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі ў РФ: Праграма «мабільны выбарнік» дазваляе галасаваць двойчы

4
Назіральнікі ў РФ: Праграма «мабільны выбарнік» дазваляе галасаваць двойчы
ФОТА: RIA.RU

Новыя факты парушэнняў на «выбарах» у РФ.

Чалец тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і прадстаўнік партыі "Яблык" Павел Мельнікаў змог двойчы прагаласаваць на выбарах дзякуючы сістэме "мабільны выбарнік". Паводле словаў актывіста, гэта быў "эксперымент". Цяпер яго могуць выгнаць з выбарчай камісіі і змусіць да крымінальнай адказнасці, паведамляе "Радио Свобода".

Мельнікаў праз праграму "мабільны выбарнік" змог адмацавацца і прагаласаваць паводле месца знаходжання, а потым ужо другі раз аддаць свой голас паводле месца жыхарства. Паводле ягоных словаў, ён не быў выдалены са спісаў на выбарчым участку побач са сваім домам.

У Саратаве ў спісы выбарнікаў уключылі чалавека, які памёр 14 гадоў таму, пра гэта паведамляе агенцтва "Вольныя навіны". Уладзімір Седакоў апынаецца ў пераліку на галасаванні на кожных выбарах.

Да жыхаркі Уладзівастока Ларысы Лапіры прыйшла паліцыя пасля таго, як яна забрала выбарчы бюлетэнь дадому, паведамляе АУС-Інфа. Выбарніца меркавала, што ў афармленні выбарчага бланка былі зробленыя памылкі, забрала яго сабе і выклікала паліцыянтаў. Аднак супрацоўнікі правапарадку мяркуюць, што вынас бюлетэня – парушэнне, і прыгразілі Лапіры ператрусам у яе кватэры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках