19 красавiка 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кансультацыі паміж ЗША і Паўночнай Карэяй пройдуць у Хельсінкі

1
Кансультацыі паміж ЗША і Паўночнай Карэяй пройдуць у Хельсінкі

Намеснік кіраўніка МЗС Паўночнай Карэі ўжо знаходзіцца на шляху ў Хельсінкі.

Кіраўніцтва ЗША і Паўночнай Карэі правядзе кансультацыі ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі, паведамляе cайт тэлекампаніі Yle.

Паводле звестак Yle, намеснік кіраўніка МЗС Паўночнай Карэі Чо Канг ужо адправіўся ў Фінляндыю. Ён адказвае за сувязі паміж Паўночнай Карэяй і ЗША, і ў Хельсінкі ён павінен сустрэцца з амерыканскімі дыпламатамі і экспертамі ў бяспецы.

Хто ўзначаліць амерыканскую дэлегацыю, на момант напісання нататкі афіцыйна не паведамляецца. Паводле некаторых звестак, прадстаўнікі КНДР сустрэнуцца з былым амбасадарам ЗША ў Паўднёвай Карэі Кейтлін Стывенс.

Чо Канг не стаў каментаваць дэталі візіту, знаходзячыся ў міжнародным аэрапорце Пекіна. "Інтэрфакс" паведамляе, што ягоны самалёт прызямліўся ў аэрапорце Ванта ў нядзелю ўдзень. Дыпламата сустракала вялікая група журналістаў, у асноўным з Фінляндыі і Японіі. Аднак у іх не атрымалася ўбачыць госця, які выйшаў з самалёта асобна ад астатніх пасажыраў.

Падрыхтоўка сустрэчы кіраўнікоў Паўночнай Карэі і ЗША раней на гэтым тыдні праходзіла ў Стакгольме.

Раней у сакавіку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп да здзіўлення усяго свету прыняў запрашэнне Пхеньяна наконт прамых перамоваў з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, нягледзячы на тое што ўлады абедзвюх краінаў усе апошнія месяцы няспынна абменьваліся ўзаемнымі пагрозамі і абразамі, а ўлады ЗША нядаўна анансавалі новыя "самыя маштабныя" санкцыі супраць КНДР.

Трамп у сваім духу заявіў, што чакае ў ходзе перамоваў з Кім Чэн Ыном заключэння "найвялікшай угоды" для свету. "Думаю, што з Паўночнай Карэяй усё будзе вельмі добра і мы даможамся грандыёзнага поспеху. Яны (КНДР) абяцаюць спыніць на гэты час пускі ракетаў, а таксама плануюць дэнуклеарызацыю, таму ўсё будзе выдатна", – выказаў упэўненасць амерыканскі прэзідэнт.

Рэкс Тылерсан, які пакінуў пасаду дзяржсакратара ЗША, паведамляў журналістам, што сустрэча можа адбыцца да канца красавіка.

Да гэтага часу ні адзін прэзідэнт ЗША не сустракаўся з паўночнакарэйскім лідарам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках