24 красавiка 2024, Серада, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціну Шагала ў Новым Арлеане прадалі за мільён даляраў

6
Карціну Шагала ў Новым Арлеане прадалі за мільён даляраў
МАРК ШАГАЛ

На палатне намаляваны дахі дамоў Віцебска.

Палатно Марка Шагала пад назвай «Букет кахання» (Le Bouquet d'Amour) прададзенае 18 сакавіка на аўкцыёне ў Новым Арлеане за 1 062 500 даляраў.

Пра гэта паведамляе сайт New Orleans Auction Galleries.

На карціне намаляваны тыповыя для беларускага мастака сюжэты: акрамя ўласна вялізнага букета кветак, замілаваныя каханыя, дахі дамоў Віцебска, сонца або месяц, певень.

Праца напісаная ў 1940-60-х гадах. У малюнку дамінуе глыбокі сіні колер, выкарыстоўваліся гуаш, каляровы аловак, пастэль, алейныя фарбы і калаж на паперы.

Палатно мае памеры прыкладна 46 см у шырыню і 58 см у вышыню, а акрамя таго, укладзенае ў прыгожую раму залацістага колеру. Злева ўнізе размешчаны характэрны подпіс аўтара.

ФРАГМЕНТ КАРЦІНЫ МАРКА ШАГАЛА «БУКЕТ КАХАННЯ». ФОТА: NEWORLEANSAUCTION.COM

Перад таргамі на аўкцыёне кошт карціны «Букет кахання» ацэньваўся ў дыяпазоне 900 000 - 1 200 000 даляраў. Пачатковы кошт была роўным 850 000.

Сёлета гэта ўжо не першая праца Шагала, прададзеная высокім коштам. Так, 28 лютага на аўкцыёне Christie's сышло за 752 750 фунтаў стэрлінгаў палатно «Мастак і распяцце».

Тут жа днём раней за 1 568 650 фунтаў набылі «Даніну мінуламу, або Горад», а таксама за 632 750 фунтаў - «Чорную вёску ў чырвоным небе».

Агулам жа штогод на аўкцыёнах у розных гарадах свету цяпер прадаецца карцін Марка Шагала на многія дзясяткі мільёнаў даляраў.

У 2017 годзе быў пастаўлены рэкорд кошту, за якую набываліся ягоныя працы. На аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку 14 лістапада палатно «Каханкі» сышло за 28,5 млн даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках