20 красавiка 2024, Субота, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сасновіч і Сабаленка вярнуліся на рэкордныя пазіцыі ў рэйтынгу WTA

1
Сасновіч і Сабаленка вярнуліся на рэкордныя пазіцыі ў рэйтынгу WTA
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ

Беларускія тэнісісткі палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу WTA.

28-гадовая Вікторыя Азаранка, якая вярнулася ў вялікі тэніс пасля 8-месячнага перапынку, дайшла да 2-га кола. У абноўленым сусветным рэйтынгу яна паднялася на 18 пазіцый і з 204-га радка перамясцілася на 186-ы, піша Tut.by.

23-гадовая Аляксандра Сасновіч і 19-гадовая Арына Сабаленка выбылі ў 3-м коле турніру ў Індыян-Уэлсе. Пры гэтым абедзве беларускі вярнуліся на рэкордныя ў сваёй кар'еры пазіцыі ў рэйтынгу, на якіх раней знаходзіліся ў студзені-лютым.

Аляксандра Сасновіч паднялася на 3 радкі і займае 46-е месца ў класіфікацыі, Арына Сабаленка таксама палепшыла рэйтынг на 3 пазіцыі і размяшчаецца на 60-м радку.

19-гадовая беларуска Вера Лапко, выбылая ў Індыян-Уэлсе ў 2-м коле кваліфікацыі, апусцілася на 3 радкі і размяшчаецца на 135-й пазіцыі.

Пераможца турніру ў Індыян-Уэлсе 20-гадовая японка Наомі Осака ўзляцела адразу на 22 прыступкі і размяшчаецца цяпер на 22-й пазіцыі.

20-гадовая расейка Дар'я Касаткіна, якая саступіла ёй у фінале, таксама прыкметна паднялася ў рэйтынгу - з 19-га на 11-ы радок.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках