23 красавiка 2024, aўторак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Толстая: Беларусам трэба адчуць сваю сілу

1
Алена Толстая: Беларусам трэба адчуць сваю сілу
Фота: racyja.com

Дзень Волі непазбежна стане дзяржаўным святам.

Пра гэта заявіла сустаршыня руху салідарнасці «Разам», адная з лідарак Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Алена Толстая:

- Дзень Волі для мяне, найперш, гэта мужнасць людзей, якія ў гэты дзень ратуюць гонар нашай нацыі. Гэта свята, якое адзначаецца дзякуючы гэтым людзям, дзякуючы сотням тысяч беларусаў, якія апошнія 25 гадоў выходзілі на вуліцы. Сёння пра Дзень Волі ведае беларускі народ, і святкуе нават пры цяперашняй уладзе, якая мае антыбеларускі характар. Дзякуючы мужнасці беларусаў, 25 сакавіка непазбежна будзе дзяржаўным святам, так, як прынята ва ўсіх суседніх краінах.

- Чаму трэба выходзіць на Марш 25 сакавіка?

- Таму што ідэалы БНР дагэтуль нерэалізаваныя. Улада павінна належаць народу. На сённяшні момант грамадзяне нашай краіны пазбаўленыя практычна ўсіх правоў і свабод. А пасля анэксіі Крыма Расеяй, яе агрэсіі на Данбасе, для нашай краіны абсалютна рэальнай з'яўляецца пагроза з усходу. Абараніць незалежнасць нашай краіны і вярнуць правы і свабоды грамадзян можна, калі толькі самі беларусы адчуюць сваю сілу. Для гэтага трэба, каб людзі знаходзілі мужнасць выходзіць на мірныя акцыі.

- Аргкамітэт для святкавання Дня Волі пастанавіў, што акцыя 25 сакавіка павінна прайсці ў выглядзе святочнага шэсця праспектам Незалежнасці і канцэрту на плошчы Свабоды. Чаму гэта свята павінна абавязкова адзначацца ў цэнтры Менска?

- Рух салідарнасці «Разам», адным з кіраўнікоў якога я з'яўляюся, цалкам падтрымлівае ўсе пастановы Нацыянальнага Аргкамітэту, у тым ліку аб правядзенні святочнага шэсця з плошчы Якуба Коласа.

Чаму яно павінна прайсці менавіта ў цэнтры Менска? Бо ўсе ведаюць, як напісана ў Бібліі, куды ставяць запаленую свечку. Ва ўсіх еўрапейскіх краінах, дзе праходзяць масавыя святкаванні з нагоды аналагічных нашаму Дню Волі падзей, урачыстыя святочныя шэсці праходзяць праз цэнтры сталіц. Мы - еўрапейская краіна. Таму ад Руху салідарнасці «Разам» таксама ёсць заяўнік на святочнае шэсце 25 сакавіка.

- Што вы чакаеце ад акцыі ў Дзень Волі?

- Вельмі хацелася, каб Марш годнасці і свабоды, які пачнецца а 12 гадзіне 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа ў Менску, быў масавым і мірным. Чым больш людзей выйдзе на шэсце, тым больш будзе абаронены кожны з удзельнікаў гэтага мерапрыемства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках