19 красавiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запускаюць дастаўку сакрэтных абедаў

8
У Менску запускаюць дастаўку сакрэтных абедаў

Даведацца, якія стравы ўваходзяць у сакрэтны набор, можна толькі пасля атрымання замовы.

Толькі 22 сакавіка ў Менску будзе працаваць дастаўка абедаў «усляпую». Даведацца, якія стравы ўваходзяць у сакрэтны набор, можна толькі пасля атрымання замовы. Абед-сюрпрыз каштуе 7 рублёў і складаецца з некалькіх страў: першай, другой і нулявога. Папярэднюю замову можна пакінуць на сайце нулевое.бел, піша the-village.me.

Першымі двума стравамі смачна і сытна накормяць, а нулявым кампліментам ад шэф-кухара арганізатар дастаўкі плануе здзівіць нават спрактыкаваных фудхантэраў. Адзін з шасці кампліментаў дададуць да абеду выпадковым чынам. Ім можа быць папкорн з тофу, чыа-пудынг, арэхавы пхалі ці нешта іншае.

- Мы зрабілі гэта для таго, каб паказаць, як цікава і карысна выходзіць за рамкі сваіх звычак і адкрываць новыя смакі. Каштаваць новае можна, збіраючы кожны дзень арыгінальны перакус, замаўляючы ежу ў кавярні або рэстарацыі і ўладкаваўшыся на вуліцы з незвычайным фастфудам. Усе стравы падабраныя так, каб ніхто не застаўся без смачнага абеду ў свой перапынак, - тлумачыць Ганна Глаз, арганізатарка дастаўкі.

Гатаваць стравы для абеду-сюрпрызу будуць кухары грузінскага фаст-фуда Gruzin.by і вегетарыянскай рэстарацыі Green Cuisine. Памер порцыі разлічаны так, каб нікога не пакінуць галодным або, пры жаданні, падзяліцца з калегам.

Сакрэтных абедаў толькі 50. Адзін чалавек можа замовіць на сваё імя/нумар тэлефона не больш як два абеды. З 12:00 да 15:00 кур'еры «Першае, другое, нулявое» даставяць гарачыя абеды ў кожны пункт Менска ў межах МКАД.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках