29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Трэба патрабаваць справядлівасці

1
Павел Севярынец: Трэба патрабаваць справядлівасці
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ

Патрыёты правільна зрабілі, што падалі ў суд на Мінфін.

Былыя фігуранты «справы патрыётаў» Андрэй Дундукоў, Віктар Мароз, Сяргей Стрыбульский і Віктар Данілаў накіравалі калектыўны грамадзянскі пазоў у суд Маскоўскага раёна Менска.

«Не варта разлічваць на кампенсацыю, але хлопцы зрабілі правільны крок», - распавёў сайту palitviazni.info палітык і былы палітвязень Павел Севярынец.

Пазоўнікі просяць кампенсаваць маральную шкоду, прычыненую ў выніку незаконнага затрымання, прыцягнення іх у якасці абвінавачаных, утрымання пад вартай, а таксама выкарыстання падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Адказчыкам у справе выступае Міністэрства фінансаў.

Папярэдняе судовае слуханне прызначанае на 27 сакавіка, 14.30.

«Тое, што хлопцы падалі ў суд пазовы, гэта правільны крок, - мяркуе Павел Севярынец. - Патрабаваць справядлівасці трэба ў кожным выпадку. Пазовы неабходныя для новай Беларусі, каб пры пераглядзе гэтых спраў панеслі адказнасць тыя, хто ініцыяваў крымінальны пераслед. Увогуле, заведзеная год таму на людзей крымінальная справа - гэта проста беззаконне! І вінаватыя павінны быць пакараныя. Думаю, рана ці позна, але да гэтага прыйдзем».

Са слоў палітыка, няма падстаў спадзявацца на тое, што пры цяперашняй сістэме суд вынесе справядлівую пастанову, але паказваць беззаконне ўсё адно неабходна.

«Думаю, хлопцы нічога акрамя адпісак не атрымаюць, - дадае Павал Севярынец. - Але яшчэ раз падкрэслю - пазовы патрэбныя для будучых пакаленняў і для будучыні краіны. Таму ўсе дакументы і фальсіфікацыі павінны захавацца ў гісторыі».

Нагадаем, што затрыманні патрыётаў пачаліся год таму, пасля заявы Лукашэнка 21 сакавіка мінулага года, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа ідзе пра «падрыхтоўку масавых беспарадкаў» (ч.3 арт.293 КК), пазней з'явілася абвінавачванне ў «стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і ўдзеле ў ім» (арт.287 КК).

Паступова фігуранты выйшлі на волю пад падпіску аб нявыездзе, а ў чэрвені справа была перададзеная ў Следчы камітэт Беларусі.

30 лістапада 2017 году старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што «папярэдняе расследаванне паводле крымінальнай справы скончанае, 27 лістапада прынятая пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў паводле справы і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках