18 красавiка 2024, Чацвер, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: На выбарах у Расеі не было рэальнага выбару

2
АБСЕ: На выбарах у Расеі не было рэальнага выбару

Назіральнікі ад арганізацыі адзначаюць адсутнасць канкурэнцыі ў палітычным працэсе.

Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе заявіла, што выбары ў Расеі прайшлі пры належным парадку, але ва ўмовах адсутнасці рэальнай альтэрнатывы, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Пасля актыўных намаганняў для падвышэння прыходу выбарцы прыйшлі на ўчасткі ў вялікіх колькасцях, аднак абмежаванні фундаментальных свабод, а таксама абмежаванні ў плане рэгістрацыі кандыдатаў, абмежавалі прастору для палітычнай актыўнасці і прывялі да адсутнасці рэальнай канкурэнцыі», - адзначаецца ў заяве назіральнікаў ад АБСЕ.

Дзейны прэзідэнт Уладзімір Пуцін атрымаў феерычную перамогу, з вялізным адрывам апярэдзіўшы астатніх семярых кандыдатаў.

«Хаця кандыдаты, у асноўным, маглі свабодна весці агітацыю, актыўнае асвятленне дзейнага прэзідэнта ў большасці СМІ прывяло да няроўных умоў, - мяркуюць назіральнікі ад АБСЕ. - Выбар без рэальнай канкурэнцыі, як у гэтым выпадку, - не сапраўдны выбар».

Пуцін у нядзелю ўвечары выступіў перад шматтысячным натоўпам на Манежнай плошчы, непадалёк ад Крамля. Ён падзякаваў усім, хто прагаласаваў за яго, назваўшы іх «вялікай агульнанацыянальнай камандай», і дадаў: «Мы безумоўна асуджаныя на поспех!»

Адказваючы на пытанне пра тое, ці мае ён намер балатавацца, калі зноў атрымае такую магчымасць, у 2030 годзе, 65-гадовы лідар заявіў: «Гэта трошкі смешна. Давайце палічым. Я што, да 100 гадоў тут буду сядзець?»

Самым моцным спаборнікам Пуціна на выбарах мог стаць апазіцыянер Аляксей Навальны, аднак яго не дапусцілі да ўдзелу праз наяўнасць судзімасці. Сам Навальны называе вынесены яму прысуд палітычна матываваным.

Навальны вёў кампанію за байкот выбараў, у той час як расейскія ўлады імкнуліся падвысіць прыход, каб легітымізаваць выбары, вынік якіх даўно ўважаўся за прадвызначаны.

Пуцін знаходзіцца ва ўладзе ў якасці прэзідэнта або прэм'ер-міністра з 1999 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках