18 красавiка 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і Вялікабрытанія ўзгаднілі ўмовы пераходнага перыяду пасля Brexit

1
ЕЗ і Вялікабрытанія ўзгаднілі ўмовы пераходнага перыяду пасля Brexit

Дасягнутая прынцыповая дамоўленасць.

Еўразвяз і Вялікабрытанія дасягнулі дамоўленасці, што пераходны перыяд пасля Brexit складзе 21 месяц і закончыцца 31 снежня 2020 года.

Пра гэта заявіў галоўны перамоўшчык ЕЗ аб Brexit Мішэль Барнье на прэс-канферэнцыі з брытанскім міністрам аб пытаннях Brexit Дэвідам Дэвісам у Брусэлі, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Пераходны перыяд разлічаны на перыяд з 29 сакавіка 2019 да 31 снежня 2020 года і прызначаны для змякчэння наступстваў Brexit як для Брытаніі, так і для ЕЗ.

У гэты перыяд Вялікабрытанія зможа карыстацца ўсімі правамі краіны-чальца ЕЗ, застаючыся на адзіным рынку, але не зможа ўдзельнічаць у працэсе прыняцця пастаноў у Еўразвязе.

Вялікабрытанія таксама зможа весці перамовы і падпісваць гандлёвыя пагадненні падчас пераходнага перыяду.

Прэм'ерка Брытаніі Тэрэза Мэй і ейныя калегі з краін ЕЗ могуць падпісаць умовы пагаднення ўжо на саміце ЕЗ на гэтым тыдні.

Раней паведамлялася, што Лондан і Брусэль дасягнулі згоды ў шэрагу важных пытанняў, якія ўвойдуць у тэкст пагаднення аб выхадзе Брытаніі з ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках