20 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорскія маршрутчыкі перахопліваюць пасажыраў у рэгулярных перавозчыкаў

8
Салігорскія маршрутчыкі перахопліваюць пасажыраў у рэгулярных перавозчыкаў

Кіроўцы байкатуюць новыя правілы.

У філіял Транспартнай інспекцыі Менска і Менскай вобласці сталі звяртацца прыватныя перавозчыкі са скаргамі на «нерэгуляршчыкаў», якія атрымалі часовы дазвол, паведамілі mlyn.by ў ведамстве.

- Заявы на рэгулярныя перавозкі пасажыраў у напрамку Слуцка і Салігорска падаюць пераважна сталічныя прадпрымальнікі, а мясцовыя ІП не праяўляюць ініцыятывы, - распавёў намеснік начальніка філіяла Алег Якшэвіч. - На днях да нас звярнуўся адзін з менскіх перавозчыкаў з часовым дазволам. З ягоных слоў, першыя 4 дні пасля 7 сакавіка працаваць было больш-менш прымальна, а потым «нерэгуляршчыкі» сталі ездзіць наперадзе і збіраць пасажыраў па маршрутах, узгодненых з «Мінаблпасажыраўтатрансам» для працы ў рэгулярных зносінах сталічных прадпрымальнікаў. Калі ўзнікаюць такія сітуацыі, мы рэкамендуем звяртацца ў падатковую службу. Гэта кампетэнцыя ІМПЗ Менскай вобласці і раённых падраздзяленняў.

Дарэчы, рэгіянальныя інтэрнэт-СМІ нават рэкламуюць паслугі такіх «перахопнікаў», а апошнія ў сваю чаргу не саромеюцца заяўляць пра тое, што аднаўляюць працу «па-старому». Пры гэтым афіцыйная версія - не рэгулярныя рэйсы па маршруце, а нібыта пад замову: набраў пасажыраў-замоўцаў - тады паехаў, не атрымалася - значыць, не.

Дарэчы, факт ініцыятывы з боку менавіта сталічных перавозчыкаў і яе адсутнасць у іх рэгіянальных калегаў- «нерэгуляршчыкаў» тлумачыць спад ажыятажу падачы заяў на атрыманне часовых дазволаў на перавозку пасажыраў. На 13 сакавіка ў КТУП «Мінскаблпасажыртранс» звярнуліся 70 перавозчыкаў, на 19-е дадаліся толькі 2. Дазволы атрымалі 15, да працы прыступілі 12.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках