25 красавiка 2024, Чацвер, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Малады кіроўца BMW дрыфтуе на паркоўцы ля менскага ДАІ

17
Відэафакт: Малады кіроўца BMW дрыфтуе на паркоўцы ля менскага ДАІ

Маладзён атрымаў пасведчанне кіроўцы ў красавіку мінулага года.

Летась паднялася хваля абмеркаванняў начнога дрыфту на паркоўцы гіпермаркета. Адміністрацыя ГЦ выказалася катэгарычна супраць такіх экстрэмальных забаў на яе тэрыторыі, паабяцала развязаць праблему. Сёлета падобных размоў не было. Затое знайшоўся актывіст, які адважыўся ўдзень падрыфтаваць на паркоўцы ля будынка менскай ДАІ, чыя адміністрацыя можа зрэагаваць нашмат больш строга.

Паводле звестак «Онлайнера», за стырном знаходзіўся маладзён 1998 г. н. Ён атрымаў пасведчанне кіроўцы ў красавіку мінулага года, да гэтага яго неаднаразова штрафавалі за язду без пасведчання. З мінулай вясны яго блізу 10 разоў прыцягвалі да адказнасці за парушэнне ПДР. Наколькі вядома, у дзень здымак роліка ён не наведваў будынак Дзяржаўтаінспекцыі, што наводзіць на думку: кіроўца прыехаў на паркоўку спецыяльна дзеля дрыфту.

Як ужо неаднаразова заўважалі, паркоўка - грамадскае месца, на шляху аўтамабіля, які ўвайшоў у занос, можа апынуцца пешаход (у гэтым выпадку - чалавек, які здымае відэа), аўтамабіль або апора асвятлення. Такое кіраванне на такой тэрыторыі зусім нельга назваць бяспечным.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках