25 красавiка 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дазволяць перасаджваць органы ад чужых донараў

20
У Беларусі дазволяць перасаджваць органы ад чужых донараў

У заканадаўства пра донарства запланавана дадаць дзве папраўкі.

На разгляд «парламента» ў 2018 годзе адправяцца папраўкі ў закон аб трансплантацыі чалавеку органаў і тканак, якія могуць у корані змяніць усю сістэму збаўчых перасадак, інфармуе БелТА са слоў Алега Румо, кіраўніка РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак.

У заканадаўства аб донарстве запланавана дадаць дзве папраўкі. Па-першае, Міністэрства аховы здароўя ініцыюе пашырэнне колькасці жывых донараў, гэта значыць аддаваць бязвыплатна органы на перасадку змогуць не толькі крэўныя сваякі, як цяпер, але і ахвочыя дапамагчы. Раней гэта забаранялася, бо былі падставы баяцца крымінальных дзеянняў.

- Сітуацыя ў грамадстве памянялася, нікога больш не палохае добраахвотнае ахвяраванне органаў, - патлумачыў Румо.

Па-другое, плануецца пераняць заходні досвед перакрыжаванага донарства. Калі чалавек гатовы аддаць орган сваяку, а таму ён не падыходзіць, можна «памяняцца» з іншым донарам, дзе ў рэцыпіентаў аналагічнае несупадзенне. Пакуль такі крыжаваны «бартэр» органаў у Беларусі знаходзіцца па-за законам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках