25 красавiка 2024, Чацвер, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзнялі кошт праезду на чыгунцы

13
У Беларусі ўзнялі кошт праезду на чыгунцы

З 1 красавіка тарыфы вырастуць на траціну.

У Беларусі ўзнялі кошт праезду на чыгуначным транспарце: на гарадскіх лініях - з 20 сакавіка, а на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях - з 1 красавіка. Падвышэнне прадугледжана пастановай МАРГ ад 21 снежня 2017 года №61 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2016 года №29».

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаныя з 20 сакавіка на 2-6%. У МАРГ адзначаюць, што кошты паднялі «да наміналу, зручнага для аплаты». Прасцей кажучы, акруглілі.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца з 1 красавіка - на 24% і 32% адпаведна, піша tut.by.

Так, тарыф на праезд на гарадскіх лініях у адным кірунку вырасце з 0,88 да 0,9 рубля (у межах аднаго тарыфнага пояса). За такі кошт можна будзе дабрацца, напрыклад, з Менска да станцый Фаніпаль, Гарадзішча, Беларусь, ад Брэста - да Жабінкі. Кошт праезду ад станцыі Менск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта Менск паднялі з 1,46 да 1,5 рубля.

Столькі будзе каштаваць, да прыкладу, паездка ад станцыі Менск-Пасажырскі да станцыі Беларусь, Фаніпаль, Гарадзішча, Міханавічы або ад станцыі Берасце-Цэнтральнае да Жабінкі.

Пры гэтым тарыф на перавозкі пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў у адным кірунку з 20 сакавіка вырас з 1,04 рубля да 1,1 рубля. Столькі каштавацьме білет ад станцыі Менск-Пасажырскі да станцыі Рудзенск (пры праездзе пасажыра праз станцыю Міханавічы).

Тарыф на перавозкі пасажыраў у межах двух тарыфных паясоў у двух кірунках з 20 сакавіка паднялі з 1,76 да 1,8 рубля, а тарыф на перавозкі пасажыраў у межах трох тарыфных паясоў у адным кірунку - з 2,5 да 2,6 рубля.

Тарыф на перавозкі пасажыраў у межах чатырох тарыфных паясоў у двух кірунках паднялі з 20 сакавіка з 2,08 да 2,1 рубля.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях эканомкласу з 1 красавіка вырастуць з 0,16 рубля да 0,2 рубля за адну зону, з 0,016 да 0,02 рубля за 1 кіламетр.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на рэгіянальных лініях бізнэс-класа таксама вырастуць з 1 красавіка. Да прыкладу, квіток у агульным вагоне (сядзячым) цягніка з пасажырскімі вагонамі лакаматыўнага цягніка на адлегласць ад 1 да 10 кіламетраў падаражэе з 1,84 да 2,43 рубля, у плацкартным вагоне ў гэтым жа цягніку на такую ж адлегласць - з 2,98 да 3,94 рубля.

- На сённяшні дзень узровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на выкананне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не перасягае 20%. Бюджэтнае субсідаванне на гэтыя паслугі не вядзецца. Такім чынам, пастанова аб пераглядзе тарыфаў прынятая ў мэтах паэтапнага падвышэння ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам, - тлумачаць у МАРГ.

Ва ўстанове дадаюць, што «ад узроўню тарыфаў і ўзроўню акупнасці выдаткаў наўпрост залежыць магчымасць правядзення перавозчыкам неадкладных мерапрыемстваў для падтрымання якасці і бяспекі перавозак, абнаўлення парку, і, такім чынам, падвышэння якасці паслуг перавозкі».

Нагадаем, тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання апошнім разам у Беларусі павышалі ў канцы 2015 года. Раней пастанова аб падвышэнні кошту праезду на чыгунцы прымалася ў сакавіку 2014 года. Тады кошты квітка ў сярэднім выраслі на 30%. Да гэтага кошт праезду на чыгунцы падвышаўся з 10 лістапада 2013 года. Тады тарыфы выраслі на 27-50% у залежнасці ад тыпу чыгуначнай лініі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках