24 красавiка 2024, Серада, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом патлумачыў, чаму Трамп не павіншаваў Пуціна

1
Белы дом патлумачыў, чаму Трамп не павіншаваў Пуціна

Расея заплаціць, калі будзе пагражаць інтарэсам ЗША.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп так і не павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перавыбраннем на чарговы тэрмін.

Прэс-сакратар Трампа Хоган Гідлі сказаў журналістам на борце прэзідэнцкага самалёта (амерыканскі прэзідэнт ляцеў у Нью-Гэмпшыр), што перамога Пуціна не стала для Вашынгтона сюрпрызам, а тэлефонны званок у Крэмль не быў запланаваны, паведамляе ВВС.

Ён дадаў, аднак, што ЗША маюць намер і далей супрацоўнічаць з Расеяй у тых сферах, дзе гэта магчыма.

"Мы прадоўжым развіццё нашы стасункаў з Расеяй, але прымусім яе заплаціць, калі яна будзе пагражаць нашым інтарэсам", - сказаў Гідлі.

"Мы не здзіўлены вынікам [выбараў]", - дадаў ён.

Заходнія лідары не спяшаліся асабіста віншаваць Уладзіміра Пуціна пасля выбараў.

Першымі віншавальныя тэлеграмы ў Крэмль адправілі старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, кіраўнікі Азербайджана, Беларусі, Арменіі, Вугоршчыны, Узбекістана, Венесуэлы, Туркменістана, Казахстана, Таджыкістана, Кубы, Малдовы і Кыргызстана, а таксама лідары самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Еўрапейскі Звяз апублікаваў заяву, у якой гаворыцца аб устурбаванасці ЕЗ з нагоды парушэнняў выбарчага працэсу падчас выбараў, асабліва ў частцы аднабаковага асвятлення аб дзейнасці кандыдатаў падчас перадвыбарчай кампаніі, а таксама абмежаваннем палітычных свабод.

"Мы чакаем ад Расеі, што там разбяруцца з парушэннямі і хібамі", - гаворыцца ў заяве ЕС.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, у адрозненне ад Дональда Трампа, патэлефанаваў у Крэмль, але, як піша французская прэса, не павіншаваў прэзідэнта, а толькі пажадаў яму поспеху ў справе мадэрнізацыі краіны.

Заадно Макрон выказаў устурбаванасць дзеяннямі хаўруснікаў Расеі ў Сірыі: урадавых войскаў Башара Асада ва Усходняй Гуце, і турэцкага войска ў раёне Афрын.

Французскі прэзідэнт таксама заклікаў Пуціна даць інфармацыю аб нападзе ў Салсбэры на былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках