19 красавiка 2024, Пятніца, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рэчыцы вайсковы камісарыят агучыў у прэсе прозвішчы і адрасы «ўхілістаў»

38
У Рэчыцы вайсковы камісарыят агучыў у прэсе прозвішчы і адрасы «ўхілістаў»

Незвычайны спосаб уздзеяння на тых, хто не жадае служыць у войску, абралі ў Рэчыцкім вайсковым камісарыяце.

Начальнік аддзела прызыву на вайсковую службу вайсковага камісарыяту Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў Уладзімір Восіпаў размясціў у раённай газеце «Дняпровец» выкрывальны артыкул, а ў ім - прозвішчы ўхілістаў і іх адрасы. Усяго такіх набралася 18 чалавек.

«Нягледзячы на ўсю праведзеную інфармацыйна-прапагандысцкую працу, правядзенне тлумачальных гутарак, неаднаразовыя папярэджанні, асобныя прызыўнікі і ведаць не жадаюць пра свае абавязкі перад дзяржавай, яны ведаюць толькі свае правы. Ніякія перакананні аб неабходнасці вайсковай службы да іх не даходзяць, матывуюць тым, што ім неабходна зарабляць», - адзначае аўтар артыкула.

Шмат што залежыць і ад выхавання ў сям'і, прыходзіць да высновы Восіпаў і наракае, што нярэдка ўхілістам патураюць іх бацькі: «...Самі бацькі пераконваюць прызыўнікоў у тым, што служыць не трэба, а працаўнікам вайсковага камісарыяту заяўляюць, каб адчапіліся ад сына і далі яму магчымасць працаваць і «глядзець сям'ю».

Далей вайсковы камісарыят агучвае звесткі 18 прызыўнікоў, якія не з'явіліся на позвы: «Жыхарам Рэчыцкага раёна цікава будзе ведаць прозвішчы тых, хто спрабуе прайсці службу «завочна», г.зн. адседзецца, лічачы абарону Айчыны ганаровай, але не сваім абавязкам».

Усім ім, а таксама іншым патэнцыйным ухілістам нагадалі, што за няяўку ў ваенны камісарыят прадугледжана адміністрацыйная адказнасць аж да штрафу ў суме да пяці базавых адзінак, а за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву - крымінальная адказнасць: ад штрафу да двух гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках