29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хтосьці з атачэння Лукашэнкі наважыў забраць сабе дарогі»

21
«Хтосьці з атачэння Лукашэнкі наважыў забраць сабе дарогі»
АРХІЎНАЕ ФОТА CTV.BY

Вось толькі яны трохі памыліліся ў падліках.

Не паспелі аціхнуць жарсці вакол скандальнага закону аб забароне прыватных маршрутак, як улады зноў абнавілі аўтамабільную тэму.

Гэтым разам у цэнтры ўвагі фіскальных органаў апынуліся звычайныя кіроўцы, якія шукаюць спадарожнікаў праз сацыяльныя сеткі.

Сітуацыю з неразумнымі апетытамі падаткавікоў сайту Charter97.org пракаментаваў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Слоніме Віктар Марчык:

- Гэта ўсё праз тое, што ва ўладаў няма грошай. І калі дзесьці на гарызонце пачынае з'яўляцца нейкая капейчына, яны пачынаюць адціскаць яе ў людзей.

Заробак, асабліва ў рэгіёнах, цяпер настолькі невялікі, што сам па сабе ўзнікае сімбіёз кіроўцы і пасажыра. Людзям трэба часцей, чым раней, кудысьці ехаць, у тым ліку і на заробкі. А тым, хто едзе, жыццёва важна эканоміць на бензіне і браць спадарожнікаў. Усё лагічна. Нелагічныя толькі дзеянні ўладаў, якія зноў устаўляюць людзям палкі ў колы. І самі ўжо сталі пятым колам у нашай дзяржаве - непатрэбнай канструкцыяй, якую мы незразумела навошта церпім. Яна толькі муляе, як кажуць у народзе.

Што тычыцца маршрутак, то гэта - класічны варыянт «адціскання» бізнэсу. Хутчэй за ўсё, хто-небудзь з блізкага атачэння Лукашэнка надумаў забраць сабе дарогі ў краіне і ўсё, што па іх перамяшчаецца.

Вось толькі людзі Лукашэнкі трохі памыліліся ў падліках і хутчэй за ўсё прагараць. Яны не ўлічылі, колькі маршрутчыкі ўкладаюць у паліва, у заробкі кіроўцам і ў рамонт аўтамабіляў. Замест чыстага прыбытку прыдворныя «мудрацы» палічылі даход і пазайздросцілі «раскошнаму» жыццю маршрутчыкаў. Што ж, спадзяюся, што ўласная дурасць нагоніць гэтых троечнікаў. Разабраўшыся павярхоўна, яны кінуліся забіраць чужы бізнэс. Хоць у дэталях і разумення не маюць, як гэты бізнэс працуе.

Дзяржаўная сістэма перавозак не будзе такой жа зручнай для людзей і такой жа таннай, як прыватныя маршруткі. У экспэрыменце пацерпяць звычайныя пасажыры. Але ўлада ўжо даўно не глядзіць на простых людзей. У яе на штандары тры словы: «адшукаць, забраць, зняважыць».

- І што рабіць, як змагацца супраць гэтай «трыяды» ўлады?

- Доўга партызаніць і хавацца ад падатковай не атрымацца. Кожная інфармацыя аб пасажырах у інтэрнэце рана ці позна ператворыцца ў чарговую зорачку на пагонах чарговага падаткавіка, якія адшукаў «небяспечнага злачынцу», які - о жах! - падвозіць людзей.

Можна вядома забіраць на трасах і ператварыцца ў краіну развітога аўтастопу. Але гэта вядома ж жарт. Гульня з падатковай у кошкі-мышкі прывядзе толькі да вялікіх штрафаў.

А наогул, маршрутчыкам застаецца толькі аб'ядноўвацца, ствараць свой прафзвяз ці нават грамадскую арганізацыю - і развязваць гэтую праблему. А яшчэ лепш аб'ядноўвацца ўсім кіроўцам і пасажырам. Балазе, падстаў больш, чым дастаткова. Гэта ж не толькі падатковая і новы закон аб перавозках. Тут і пытанне тэхагляду, і дарожнага збору, і «капейкавыя скокі» кошту бензіну.

Час ужо згуртавацца і абараняць свае інтарэсы. Дзеянне нараджае процідзеянне. Забаранілі маршруткі - для пачатку можна сабраць подпісы, паказаць хоць бы самім сабе, што нас шмат. Але нават перададзеныя асабіста ў рукі Лукашэнку подпісы не дапамогуць. На іх можна толькі патрэніравацца. Важна іншае: зразумеўшы, што нас шмат, выходзіць на акцыі пратэсту. Таму што гэтая праблема тычыцца практычна ўсіх.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках