20 красавiка 2024, Субота, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа аб ДТЗ каля ГЦ «Замак»: Грузавік быў няспраўны, а кіроўца мог прадухіліць наезд

9
Справа аб ДТЗ каля ГЦ «Замак»: Грузавік быў няспраўны, а кіроўца мог прадухіліць наезд
Фота: tut.by

CК закончыў гучную справу аб наездзе на пешаходаў у Менску.

Галоўная следчая ўправа Следчага камітэта закончыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіроўцы, які ўчыніў наезд на пешаходаў на пераходзе каля гандлёвага цэнтра «Замак», піша kp.by.

Нагадаем, 2 снежня мінулага года, рухаючыся праспектам Пераможцаў з боку вуліцы Сапёраў, пад 17.00 кіроўца аўтамабіля ЗІЛ-5301 наехаў на пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёнае святло. У выніку ДТЗ загінула на месцы дзяўчынка 2006 года нараджэння, а яе бабулі, брату і яшчэ двум пешаходам прычыненыя траўмы.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, тэхагляд гэтага аўто не праводзіўся з 2017 года, а ў жніўні 2017-га кіроўца нават атрымаў за кіраванне аўто без тэхагляду штраф.

- Асаблівы акцэнт пры расследаванні крымінальнай справы быў зроблены на высвятленне тэхнічнага стану ЗІЛ-5301. Для гэтага следчым пасля дэталёвага агляду аўтамабіля была прызначаная камісія аўтатэхнічнай экспертызы, згодна з высновай якой атрыманыя звесткі, што тармазная сістэма, стырнавое кіраванне і хадавая частка грузавіка былі няспраўныя. У тым ліку на адным з колаў у працэсе эксплуатацыі аўтамабіля была цалкам зношаная тармазная накладка. Гэты транспартны сродак не мог быць дапушчана да ўдзелу ў дарожным руху, - сказала Юлія Ганчарова.

Таксама высветлілася, што кіроўца бачыў чырвоны сігнал святлафора і мог бы прапусціць пешаходаў, калі б аўтамабіль быў тэхнічна спраўны. Таксама, на думку следства, у кіроўцы была магчымасць адвесці аўто ад пешаходаў, наехаўшы на газон або агароджу.

СК адправіў інфармацыйныя лісты ў Міністэрства транспарту і камунікацый і Менгарвыканкам з прапановамі аб прадухіленні такіх выпадкаў надалей.

Абвінавачаны прызнаў віну цалкам і раскаяўся ў зробленым. Ягоныя дзеянні кваліфікаваныя часткай 2 артыкула 317 КК РБ (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека і прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання іншаму чалавеку). Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках