23 красавiка 2024, aўторак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам злятаць у Неапаль і назад за 30 еўраў

Як беларусам злятаць у Неапаль і назад за 30 еўраў

Некалькі варыянтаў бюджэтных падарожжаў.

Кожны тыдзень citydog.by распавядае пра бюджэтныя падарожжы. Сёння пра Неапаль, круіз па Скандынавіі, паездку ў Кенію і Нью-Ёрк.

ВАРШАВА - НЭАПАЛЬ - ВАРШАВА ЗА 30 ЕЎРАЎ

У красавіку можна на пару тыдняў вырвацца на радзіму піцы - у Неапаль. Ryanair знізіў кошт квіткоў у горад на поўдні Італіі і прапануе злётаць туды за 15 еўраў. Калі захочаце вярнуцца, то можна ўзяць квіткі туды-назад, заплаціце 30 еўраў.

Дабрацца з Менска да Варшавы Ryanair не прапаноўвае. На гэта ёсць «Белавія»: самы танны білет Менск - Варшава каштуе 60 рублёў. А яшчэ ж ёсць цягнікі і аўтобусы.

КРУІЗ ХЕЛЬСІНКІ - СТАКГОЛЬМ ЗА 4,25 ЕЎРА

Выдатны варыянт на тры вясновыя дні для кампаніі сяброў: круіз Хельсінкі - Стакгольм за 4,25 еўра з чалавека. Увечары адплывае з Хельсінкі, раніцай прыплывае ў Стакгольм, 6,5 гадзіны шпацыруеце па сталіцы Швэцыі, вечарам сплываеце ў Хельсінкі.

Трэба спяшацца, бо 20 сакавіка акцыйных квіткоў ужо не будзе.

МЕНСК - НАЙРОБІ (КЕНІЯ) - МІНСК ЗА 408 ЕЎРАЎ

Авіякампанія KLM адвязе вас з Менска ў Кенію і верне ў Менск за 400 еўраў. Па дарозе яшчэ высадзіць у Амстэрдаме: нядрэнная стыкоўка для тых, у каго ёсць «шэнген».

МАСКВА - НЬЮ-ЁРК - МАСКВА ЗА 260 ЕЎРАЎ

Швайцарская авіякампанія Swiss звозіць у Нью-Ёрк і верне ў Маскву ўсяго за 260 еўра з чалавека. Па дарозе заляціць у Цюрых, і нават будзе час пагуляць па горадзе. А паглядзець там ёсць на што.

Да Масквы з Менска можна даляцець за 80 рублёў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках