23 красавiка 2024, aўторак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Лебядзіным, дзе людзі выступалі супраць снежнага палігона, праваліўся экскаватар

1
Фотафакт: У Лебядзіным, дзе людзі выступалі супраць снежнага палігона, праваліўся экскаватар

Наспявае новая спецаперацыя для выратавання цяжкай тэхнікі.

Увосень 2017-года Менск сачыў за экскаватарам, які захрас у Калодзішчах, некалькі дзён запар. Цяпер, здаецца, наспявае новая спецаперацыя для выратавання цяжкай тэхнікі, піша onliner.by.

Учора ўвечары гараджане заўважылі захраслы ў грунце экскаватар на месцы снежнага палігона ў Лебядзіным. Менавіта там, дзе мясцовыя жыхары скардзіліся на сметнішча пад вокнамі прэстыжных дамоў. Спадзяемся, гэтым разам небараку не давядзецца пакутаваць і праседжваць у яме ўвесь працоўны тыдзень, як ягоныя калегі.

Як распавялі прадстаўнікі ЖК «Праменад», цяпер на месцы здарэння іх тэхніка не працуе, а пра здарэнне ніхто, здаецца, і не чуў.

- Там толькі снежны палігон. Гэта, мабыць, гарадскі экскаватар захрас, які на снежным палігоне працаваў, - выказаў меркаванне галоўны інжынер.

Раней намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Вадзім Пярэдня тлумачыў, што на тэрыторыі будучага ЖК арганізаваны снежны палігон, тэрыторыя снежнага сметнішча ўзгодненая з усімі зацікаўленымі службамі горада. Вывозіць снег за межы горада камунальныя службы не могуць: мінімізуюць выдаткі. Пустыя пляцоўкі падбіраюцца ў гарадской мяжы на ўзгадненне з эколагамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках