29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку Вольгу Чайчыц зноў выклікаюць у суд

4
Журналістку Вольгу Чайчыц зноў выклікаюць у суд
ВОЛЬГА ЧАЙЧЫЦ
ФОТА: RACYJA.COM

Улады прадаўжаюць пераслед незалежных журналістаў.

Гэтым разам журналістку будуць судзіць паводле артыкула 22.9 КоАП («Парушэнне заканадаўства аб СМІ») за сюжэт пра пратэсты жыхароў супраць ушчыльнення ў зоне безбар'ернага асяроддзя для інвалідаў па зроку на вуліцы Якубоўскага, піша сайт тэлеканала «Белсат».

«Я пайду на суд, але гэта проста нагода нагадаць зноў аб праблеме на вуліцы Якубоўскага», - кажа Вольга Чайчыц.

Таксама фрылансерцы тэлефанавалі з бараўлянскай міліцыі і паведамілі пра складанне пратаколу на яе і аператара Андрэя Козела за здымкі з выбарчых участкаў падчас датэрміновага галасавання. Журналістка адзначае, што там яны толькі здымалі, сюжэт не рабілі.

За першыя тры месяцы 2018 года гэта ўжо чацвёрты суд у Вольгі [у Андрэя было тры суды, з якіх адзін - за «непадпарадкаванне міліцыі» (аператара збілі) на выбарчым участку]. У сакавіку яны атрымалі больш за 1 700 рублёў штрафу на дваіх ад Дзяржынскага раённага суда.

У гэтым годзе фрылансераў пакаралі грашовымі спагнаннямі на 200 базавых адзінак (4900 рублёў). За мінулы год працоўны тандэм за супрацоўніцтва з «Белсатам» атрымаў штрафаў на суму 8556 рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках