23 красавiка 2024, aўторак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Ранальду названы найлепшым гульцом Партугаліі

Крышціяну Ранальду названы найлепшым гульцом Партугаліі
КРЫШЦІЯНУ РАНАЛЬДУ
ФОТА: GETTY IMAGES

Прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання лаўрэатаў.

На ўрачыстай цырымоніі ўшанавання лаўрэатаў сэзону ў Партугаліі найлепшым гульцом краіны прызнаны форвард мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Ранальду, паведамляе «Прессбол» са спасылкай на афіцыйны сайт Партугальскай федэрацыі футбола.

Крышціяну Ранальду ў 2017 годзе ў складзе "Рэала" перамог у Лізе чэмпіёнаў, чэмпіянаце і Суперкубку Гішпаніі, Суперкубку Еўропы і клубным чэмпіянаце свету. На рахунку партугальца ў мінулым сезоне 42 галы ў 46 матчах за "Рэал".

Найлепшым трэнерам года названы Леанарду Жардзім, настаўнік французскага "Манака". Пад ягоным кіраўніцтвам "Манака" стаў чэмпіёнам Францыі і дайшоў да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў.

Намінантаў на ўсе прэміі вызначала спецыяльная рада пад кіраўніцтвам Луіша Фігу, а пераможцы вызначаліся галасаваннем сярод трэнераў, гульцоў і заўзятараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках