24 красавiка 2024, Серада, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы не паедзе на адкрыццё ЧС-2018 у Расеі

1
Прэзідэнт Польшчы не паедзе на адкрыццё ЧС-2018 у Расеі
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Анджэй Дуда пастанавіў, што ён не будзе ўдзельнічаць у адкрыцці чэмпіянату свету ў футболе гэтым летам.

Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на эфір RMF FM.

"Учора прэзідэнт прыняў пастанову, што ён не будзе прадстаўляць Польшчу на чэмпіянаце свету ў Расеі", - паведаміў Шчэрскі, удакладніўшы, што гаворка ідзе пра адмову Дуды ад удзелу ў адкрыцці спаборніцтваў.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Польшчы Дуда не будзе віншаваць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з нагоды перамогі на выбарах.

Шчэрскі растлумачыў, што, на думку прэзідэнта, цяпер неспрыдатны момант для віншаванняў.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон павіншаваў Пуціна, нагадаўшы пра Салсбэры, Украіну і Сірыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках